Тэракты на Шры-Ланцы (2019)
Тэракты на Шры-Ланцы 21, 22 і 26 красавіка 2019 года — серыя з дзевяці выбухаў у трох каталіцкіх цэрквах і чатырох гатэлях у некалькіх гарадах Шры-Ланкі, уключаючы сталіцу Каломба. У выніку тэрактаў загінулі па меншай меры 350 чалавек[2] і каля 500 атрымалі раненні[3][4][5]. У цэрквах выбухі адбыліся падчас велікоднай імшы ў Негомба, Батыкалоа і Каломба, у той час падвергліся нападам гатэлі Shangri-La, Cinnamon Grand і Kingsbury ў Каломба[6][7][8]. Дзявяты выбух адбыўся на наступны дзень. Два выбухі былі ажыццёўлены тэрарыстамі-смяротнікамі. Былі затрыманыя 40 тэрарыстаў, як мяркуецца, звязаныя з мусульманскай арганізацыяй National Thowheeth Jama'ath і «Ісламскай дзяржавай»[9], якая ўзяла на сябе адказнасць за атакі.
Тэрарыстычныя акты на Шры-Ланцы | |
---|---|
Месца нападу |
![]() |
Мэта нападу | хрысціяне і турысты |
Дата |
21, 22 і 26 красавіка 2019 |
Спосаб нападу | выбух, тэракт-самагубства |
Зброя | пояс шахіда |
Загінулыя | 350[1] |
Параненыя | каля 500 |
Колькасць тэрарыстаў | 9 |
Арганізатары |
![]() |
Падазраваныя | 59 |
Гэтыя тэракты сталі першымі на Шры-Ланцы з часоў грамадзянскай вайны[10].
ФонПравіць
70% насельніцтва Шры-Ланкі — будысты, а 9,7% — мусульмане. Каля 7,4% насельніцтва краіны з’яўляюцца хрысціянамі, з якіх 82% — католікі, якія вядуць свой рэлігійную спадчына непасрэдна ад партугальцаў[11].
Велікодная нядзеля — адзін з самых святых дзён хрысціянства; наведвальнасць царквы ў Шры-Ланцы вельмі высокая ў гэты дзень.
«New York Times» і AFP паведамілі пра тое, што начальнік паліцыі папярэдзіў чыноўнікаў службы бяспекі за дзесяць дзён да нападу пра пагрозу для буйных цэркваў з боку радыкальнай ісламісцкай групоўкі НТД. Аднак ніякай інфармацыі пра гэта не было перададзена высокапастаўленым палітыкам краіны[12].
ТэрактыПравіць
Хрысціяне ў Шры-Ланцы святкавалі велікодную нядзельную імшу, калі ў цэрквах і гатэлях па ўсёй краіне адбыліся выбухі. Лічыцца, што, прынамсі, два выбухі былі ажыццёўлены тэрарыстамі-смяротнікамі[7]. Сярод загінулых лічыцца 35 замежнікаў, у тым ліку амерыканскія, брытанскія і галандскія грамадзяне[13].
- Батыкалоа
У царкве Сіёна ў Батыкалоа таксама быў зладжаны выбух. Супрацоўнік бальніцы распавёў, што пасля гэтага выбуху да іх паступіла больш за 300 чалавек з траўмамі[8]. СМІ краіны паведамілі, што па меншай меры 40 чалавек загінулі ў Каломба, 93 чалавекі ў Негомба і 27 забітыя ў Батыкалоа[14][15]. Па паведамленнях аднаго з паліцэйскіх, дзевяць забітых былі замежнымі турыстамі[6].
- Дэхівала
Зала прыёмаў ля Заалагічнага сада ў Дэхівале таксама была узарваная, на месцы здарэння былі зарэгістраваны дзве ахвяры[16].
- Дэматагода
Пра выбух у Дэматагода паступілі паведамленні з жылога комплексу на вуліцы Махавіла Удана[17].
- Калумнай
26 красавіка ў Калмунай адбылося яшчэ 3 выбухі[12].
НаступствыПравіць
21 красавіка дом арцыбіскупа ў Каломба абвясціў, што ўсе запланаваныя на вечар каталіцкія велікодныя набажэнствы былі адмененыя[18].
26 красавіка паліцыя правяла спецаперацыю ў горадзе Сейнтамаруту. Праваахоўныя органы выявілі там месца, дзе, як мяркуецца, вырабляліся паясы смяротнікаў для ўдзельнікаў тэракту 21 красавіка. Таксама падчас рэйду былі знішчаны 15 баевікоў. Партал Adaderana паведамляў, што ў ходзе спецаперацыі ў доме меркаваных тэрарыстаў былі знойдзеныя сцягі і адзенне, звязаныя з ІД, а таксама выбуховае рэчыва, 100 тыс. жалезных шарыкаў і дрон. Акрамя таго, ВМС Шры-Ланкі затрымалі трох падазраваных з выбухоўкай С-4 недалёка ад чыгуначнай станцыі ў прыгарадзе Каломба[1].
6 мая паліцыя Шры-Ланкі заявіла пра нейтралізацыю ўсіх падазраваных у выбухах[19][20].
Зноскі
- ↑ а б Спецоперация в Шри-Ланке: полиция вступила в перестрелку с подозреваемыми, погибли 15 человек Архівавана 28 красавіка 2019.
- ↑ Там погибли целые семьи. Кто они, жертвы взрывов на Шри-Ланке? (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2019. Праверана 26 красавіка 2019.
- ↑ На Шри-Ланке число погибших при взрывах достигло 290 , RT (22 апреля 2019). Праверана 22 красавіка 2019.
- ↑ Число погибших в результате взрывов на Шри-Ланке достигло 310 (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (23 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 23 красавіка 2019.
- ↑ «Исламское государство» взяло на себя ответственность за взрывы на Шри-Ланке (руск.) . Беларусь Сегодня (23 красавіка 2019). Праверана 23 красавіка 2019.
- ↑ а б Sri Lanka explosions: 137 killed as churches and hotels targeted , BBC News (21 April 2019). Праверана 21 April 2019.
- ↑ а б Multiple blasts hit Sri Lanka churches, hotels on Easter Sunday . aljazeera.com. Al Jazeera. Праверана 21 April 2019.
- ↑ а б Sri Lanka blasts: hundreds injured in church and hotel explosions , The Guardian (21 April 2019). Праверана 20 April 2019.
- ↑ В столице Шри-Ланки произошел новый взрыв . Lenta.ru (22 апреля 2019).
- ↑ Sri Lanka bombings: 138 killed, 400 injured as explosions rock Catholic churches during during Easter service (англ.). The Sydney Morning Herald (21 красавіка 2019). Праверана 21 April 2019.
- ↑ ru:Теракты на Шри-Ланке (2019)
- ↑ а б Взрывы на Шри-Ланке отдадут эхом в Москве (Романов Роман) // Відэа на Yotube Архівавана 28 красавіка 2019.
- ↑ Staff. Sri Lanka church and hotel explosions: More than 150 dead in Easter Sunday bomb attacks . The Telegraph (21 красавіка 2019). Праверана 21 April 2019.
- ↑ Irugalbandara. LIVE : Death toll in Easter Sunday explosions crosses 160 , News First (21 April 2019). Праверана 21 April 2019.
- ↑ Bastians. Sri Lanka Bombings Target Churches and Hotels, Killing at Least 48 , The New York Times (21 April 2019). Праверана 20 April 2019.
- ↑ Another explosion rocks Dehiwala . Праверана 21 April 2019.
- ↑ Sri Lanka bomb blasts LIVE Updates: Eighth explosion hits Colombo, over 160 dead . Праверана 21 April 2019.
- ↑ [1]
- ↑ nashaniva.by
- ↑ reuters.com
СпасылкіПравіць
- Крывавы красавік Каломба — zviazda.by