Тэракт у Іерусаліме (2023)
Тэракт у Іерусаліме — тэрарыстычная атака, якая адбылася 27 студзеня 2023 года, калі палесцінскі[1] баявік забіў сем ізраільскіх мірных жыхароў каля сінагогі ў Неве-Яакове[2][3][4], ізраільскім паселішчы ва Усходнім Іерусаліме[5][6][7][8]. Паводле даных паліцыі, падазраваны быў застрэлены пасля таго, як адкрыў па ім агонь[9].
Тэракт у Іерусаліме (2023) | |
---|---|
Месца нападу |
/ Усходні Іерусалім |
Мэта нападу | яўрэі |
Дата |
27 студзеня 2023 20:13 |
Спосаб нападу | расстрэл |
Зброя | агнястрэльная зброя |
Загінулыя | 7 |
Параненыя | 5 |
Колькасць тэрарыстаў | 1 |
Стральба адбылася ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста . Гэта самы смяротны напад палесцінцаў з 2008 года[10].
Атака
правіцьПаводле звестак паліцыі, каля 20:13 баявік пад’ехаў на машыне да сінагогі, размешчанай у іерусалімскім раёне Неве-Яакав, і дачакаўся заканчэння суботняй малітвы[11]. Спачатку ён застрэліў пажылую жанчыну і матацыкліста, а затым адкрыў агонь па людзях каля сінагогі Атэрэт Абраам. Затым нападнік схаваўся з месца здарэння ў бок палесцінскага раёна Бейт-Ханіна, дзе ён сутыкнуўся з паліцыянтамі і быў застрэлены пасля таго, як адкрыў па іх агонь пры спробе бегчы пешшу[10].
Па словах некаторых мясцовых жыхароў, паліцыі спатрэбілася 20 хвілін, каб дабрацца да месца нападу. Некаторыя людзі выказалі сваё расчараванне з нагоды чакання. Аднак паліцыя абвергла гэтую інфармацыю і заявіла, што афіцэры прыбылі на месца здарэння і забілі нападніка на працягу пяці хвілін пасля атрымання першых паведамленняў аб стральбе[10].
У выніку нападу загінулі сем чалавек, пяцёра мужчын і дзве жанчыны. Ахвярам было ад 20 да 70 гадоў. Прынамсі яшчэ 3 чалавекі атрымалі раненні[4][10]. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што адна з забітых жанчын была грамадзянкай Украіны[12].
Нападнік
правіцьНападнік быў ідэнтыфікаваны як Хайры Алкам, 21-гадовы жыхар Усходняга Іерусаліма, які раней не здзяйсняў злачынстваў, звязаных з тэрарызмам[10][13].
Паводле наяўных даных, дзед Алкама быў забіты разам з трыма іншымі палесцінцамі ў 1998 годзе ізраільскім пасяленцам з радыкальнай арганізацыі «Ках »[14].
Наступствы
правіцьХАМАС узяў адказнасць за тэракт і заявіў, што гэта была помста за рэйд у Джэніне, падчас якога былі забіты 8 палесцінскіх баевікоў і адзін мірны жыхар[15].
Палесцінскія і ізраільскія крыніцы заявілі, што пасля атакі было арыштавана ад 42 да 50 чалавек, у асноўным члены сям’і нападніка[16][17].
Менш чым праз дзень 13-гадовы палесцінец з Сільвана зладзіў яшчэ адну стральбу ў горадзе Давіда , параніўшы двух яўрэяў — бацьку і сына[18].
Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што «Ізраіль распачне „некалькі неадкладных крокаў“, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам». Праз некалькі гадзін меркавана ізраільскія дроны атакавалі шэраг іранскіх аб’ектаў[19].
Зноскі
- ↑ Rubin, Shira. "At least 5 killed in Jerusalem synagogue shooting". The Washington Post. Праверана 27 January 2023.
- ↑ John. At least seven dead in Jerusalem synagogue attack, Israeli police say (англ.). CNN (27 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Zaig. Seven killed, 10 injured in synagogue in Jerusalem terror attack . jpost.com. Jerusalem Post. Праверана January 27, 2023.
- ↑ а б Kermani. Eight people killed in shooting at a Jerusalem synagogue (англ.) . Channel 4 News (27 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Palestinian gunman kills 7 near Jerusalem synagogue . AP NEWS (27 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Breiner. Seven Dead, Three Wounded in East Jerusalem Synagogue Shooting Attack . Haaretz.com (27 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Gunman kills at least 5 people in East Jerusalem attack (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ Kingsley, Patrick (2023-01-27). "At Least 7 Killed in Attack in Jewish Area of East Jerusalem". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-01-28.
- ↑ Estrin. At least 7 people killed in a Jerusalem synagogue shooting . NPR. Праверана 27 January 2023.
- ↑ а б в г д Fabian. 7 killed, several hurt in shooting attack at Jerusalem synagogue; terrorist shot (англ.) . www.timesofisrael.com. Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ Seven Israelis killed leaving synagogue in East Jerusalem (англ.). the Guardian (27 студзеня 2023). Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ "Zelenskiy says Ukrainian woman killed in Jerusalem attacks". Reuters(англ.). 2023-01-28. Праверана 2023-01-28.
- ↑ Ravid. At least 7 Israelis killed in shooting attack at Jerusalem synagogue . axios.com. Axios. Праверана January 27, 2023.
- ↑ "Palestinian shooter was named after grandfather killed by Israeli settler". Middle East Eye. 28 January 2023.
- ↑ Seven killed in synagogue attack as West Bank violence spirals (англ.). Reuters. Праверана 27 студзеня 2023.
- ↑ Since the attack in Jerusalem last night, Israeli occupation forces have detained some 50 Palestinians - Commission . WAFA Agency (28 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Rubin. Second Jerusalem shooting of Israelis puts region on high alert . Washington Post (28 студзеня 2023). Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ "Father and Son Wounded in Shooting in East Jerusalem, 13-year-old Palestinian Assailant Shot". Haaretz(англ.). Праверана 2023-01-28.
- ↑ В Иране дроны атаковали военный завод Запад считает, что это часть «теневой войны» Ирана и Израиля. Арабские СМИ утверждают, что к атаке причастны США и «еще одна страна» . Meduza (29 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.