Атакі беспілотнікаў у Іране (2023)
У ноч з 28 на 29 студзеня 2023 года некалькі беспілотнікаў атакавалі шэраг стратэгічных аб’ектаў Ірана[1][2][3].
НапярэдадніПравіць
З 1985 года Іран быў уцягнуты ў апасродкаваны канфлікт з Ізраілем[4], ведучы барацьбу ў Сірыі, Ліване і Палесціне[5].
За апошнія некалькі гадоў вакол іранскіх ваенных, ядзерных і прамысловых аб’ектаў адбыўся шэраг інцыдэнтаў. Так, напрыклад, у 2021 годзе Іран абвінаваціў Ізраіль у сабатажы на яго ключавым ядзерным аб’екце ў Натанзе і пакляўся адпомсціць. У ліпені 2022 года ўлады краіны заявілі, што арыштавалі дыверсійную групу курдскіх баевікоў, якія працавалі на ізраільцян і планавалі падарваць прадпрыемства абароннай прамысловасці ў Ісфахане[6][7].
Студзеньскі інцыдэнт 2023 года адбыўся ў перыяд высокай напружанасці ў адносінах паміж Азербайджанам і Іранам. За дзень да гэтага ўзброены чалавек напаў на азербайджанскае пасольства ў Тэгеране, забіўшы начальніка службы бяспекі і параніўшы двух іншых супрацоўнікаў дыпмісіі[8].
АтакіПравіць
28 студзеня 2023 года ў 23:30 па мясцовым часе завод па вытворчасці боепрыпасаў на вуліцы Імама Хамейні ў Ісфахане быў атакаваны трыма беспілотнікамі, у выніку чаго адбыўся моцны выбух[9]. Некаторыя мясцовыя жыхары казалі, што чулі тры ці чатыры выбухі[10].
Міністэрства абароны краіны заявіла, што пашкоджанні былі нязначнымі[9][11]. Акрамя таго, удалося збіць дроны[8][6]. Паводле The Jerusalem Post, напад меў «вялікі поспех», нягледзячы на тое, што іранскія афіцыйныя асобы змяншаюць значэнне інцыдэнту[12].
Той жа ноччу на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Тэбрызе адбыўся пажар[11]. Паступалі паведамленні аб выбухах і пажарах у Керэджы[13]. Яшчэ адзін выбух адбыўся на нафтавым аб’екце ў Азашэхры[14][15]. Таксама паведамлялася аб выбухах на авіябазе ў Дызфулі , выбухах і пажарах у гарадах Хамадан і Рэшт[1].
Пазней іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA заявіла, што паведамленні аб выбухах у розных гарадах Ірана «наўмысна распаўсюдзіў Ізраіль у рамках медыяатакі»[16]. Па словах Юліі Мендэль, былога прэс-сакратара прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, усяго нападам падвергліся не менш за 14 аб’ектаў, у тым ліку завод па вытворчасці беспілотнікаў[17].
У той жа дзень адбыўся землятрус недалёка ад горада Хой , што прывяло да блытаніны ў падліку ўражаных дронамі аб’ектаў[18][19][20].
АдказнасцьПравіць
У міністэрстве абароны не назвалі падазраванага ў нападах[21]. Выданне The New York Times адзначала, што хоць Іран афіцыйна не абвінавачваў ні адну дзяржаву ў атаках, аднак звязаныя з Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі Telegram-каналы ўсклалі адказнасць на Ізраіль[22].
Як адзначалі некаторыя СМІ, за некалькі гадзін да атакі прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што «Ізраіль распачне „некалькі неадкладных крокаў“, накіраваных на барацьбу з тэрарызмам». Падставай для заявы стаў тэракт у Іерусаліме, які адбыўся напярэдадні[16].
ЗноскіПравіць
- ↑ а б В Иране прогремели взрывы на стратегических объектах . Русская служба Би-би-си (29 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Iran thwarts drone attack on military site , reuters.com (29 January 2023).
- ↑ Iran says explosion at military site in Isfahan caused by drone attack . english.alarabiya.net. Iran says explosion at military site in Isfahan caused by drone attack (29 студзеня 2023).
- ↑ Iran says drone attack targets defense facility in Isfahan . CNBC (29 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Эскалация противостояния Ирана и Израиля: война беспилотников вышла на новый уровень . Vesty.co.il (15 сакавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ а б Iran thwarts drone attack on military site, state media report(англ.), Reuters (29 студзеня 2023).
- ↑ Iran says Israel-linked agents planned attack on defence plant , Reuters (27 July 2022).
- ↑ а б Iran reports drone attack on defense facility in Isfahan . apnews.com. Associated Press.
- ↑ а б Drone Responsible for Iran Defense Ministry Blast: State TV (28 студзеня 2023).
- ↑ Explosions, Fires At Iran Military Site And Factories (англ.). Iran International.
- ↑ а б Iran Ammunition Factory Hit by Blast (28 студзеня 2023).
- ↑ Drone attack on Iranian weapons factory was phenomenal success - sources , The Jerusalem Post (29 January 2023).
- ↑ Explosions, Fires At Iran Military Site And Factories (28 студзеня 2023).
- ↑ Explosion Occurs At Motor Oil Production Facility In Iran's Azarshahr - Reports . urdupoint.com. Urdu Point.
- ↑ New "Bavovna" in Iran: an oil refinery is burning . tsn.ua. TCH.
- ↑ а б В Иране дроны атаковали военный завод Запад считает, что это часть «теневой войны» Ирана и Израиля. Арабские СМИ утверждают, что к атаке причастны США и «еще одна страна» . Meduza (29 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Iran suffers drone strike days after US and Israel launched joint military drill in the region , Fox News (29 January 2023).
- ↑ زلزله ۵.9 ریشتری خوی را لرزاند/ گزارش تخریب منازل در شهر فیرورق کانون زلزله/ ۵۸۰ مصدوم و 2 فوتی تا این لحظه (перс.). Fars News Agency (29 студзеня 2023).
- ↑ Three dead and 447 injured in the northwest Iran earthquake(перс.) (29 January 2023).
- ↑ آخرین اخبار از زلزله خوی در آذربایجان غربی | ۴۴۰ مصدوم و ۷ فوتی تا این لحظه (۸ بهمن ۱۴۰۱) + فیلم و عکس(перс.) (29 January 2023).
- ↑ Iran reports drone attack on defense facility in Isfahan (англ.) . The Evening Hour (29 студзеня 2023).
- ↑ Iran Says It Thwarted a Drone Attack on a Munitions Facility (англ.). The New York Times (29 студзеня 2023). Праверана 29 студзеня 2023.