Тэракт у Магадыша (2022)

тэрарыстычны акт у Магадыша

Тэракт у Магадышатэрарыстычны акт (выбух) каля будынку Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша 29 кастрычніка 2022 года[1]. Былі падарваныя два аўтамабілі. Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек.

Тэракт у Магадыша
Рэакцыя людзей на выбух
Рэакцыя людзей на выбух
Месца нападу Магадыша, Самалі
2°01′57″ пн. ш. 45°18′21″ у. д.HGЯO
Дата 29 кастрычніка 2022
Спосаб нападу аўтамабільная бомба
Загінулыя больш за 100
Параненыя больш за 300
Падазраваныя «Аль-Шабаб»

Выбухі ў Магадыша адбыліся ў дзень, калі прэзідэнт Самалі, прэм'ер-міністр і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі абмяркоўвалі барацьбу з баевікамі «Аль-Шабаб»[2].

Падзеі

правіць

У суботу, 29 кастрычніка 2022 года, каля будынка Міністэрства адукацыі Самалі ў цэнтры Магадыша адбыліся два падрывы аўтамабіля тэрарыстамі-смяротнікамі. Першы выбух прагрымеў у 14:00[2]. Другі выбух прагрымеў праз некалькі хвілін, калі машыны хуткай дапамогі прыбылі на месца першага выбуху. Другі выбух адбыўся ў ажыўлены абедзенны час каля рэстарана. Ад абодвух выбухаў выбіла шкло ў найбліжэйшых будынках[2][3][4] The Somali Journalists Syndicate said that a television reporter was among those killed by the second explosion.[5].

Ахвяры

правіць

Загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі больш за 300 чалавек. Сярод пацярпелых рэпарцёр «Голасу Амерыкі» у Самалі і фотакарэспандэнт агенцтва «Рэйтэр»[6].

Авіякампаніі Катара, Турцыі і Эфіопіі адмянілі авіярэйсы ў Магадыша, баючыся новых тэрактаў. Хаця ні адна з груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, прэзідэнт Самалі Хасан Шэйх Махмуд абвінаваціў у яго арганізацыя ісламісцкую тэрарыстучную арганізацыю «Аль-Шабаб»[1].

Зноскі

  1. а б Hassan, A.; Biryabarema, E.; Mallard, W. (30 October 2022). "Somalia president: at least 100 people killed in car bombs". Reuters. Праверана 30 October 2022.
  2. а б в "'Scores of casualties' after twin blasts in Somalia's capital". Al Jazeera. 29 October 2022. Праверана 30 October 2022.
  3. "2 car bombs leave scores of casualties at an intersection in Somalia's capital". National Public Radio. Associated Press. 30 October 2022. Праверана 30 October 2022.
  4. Death toll from Somalia twin bombings climbs to 100 (англ.). France 24 (30 кастрычніка 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
  5. Hassan, A.; Biryabarema, E.; Mallard, W.; MacSwan, A. (29 October 2022). "Car bombs at Somali education ministry leave scores of casualties". Reuters. Праверана 30 October 2022.
  6. "At Least 100 Killed in Mogadishu Bombing, President Says". Voice of America. 30 October 2022. Праверана 30 October 2022.