Тэрарыстычны акт у Кізляры

Наезд на Кізля́р чачэнскага атраду на чале з Салманам Радуевым — напад чачэнскага атраду на горад Кізляр, пад час Першай чачэнскай вайны. Напад адбыўся 9 студзеня 1996 года атрадам на чале з Салманам Радуевым і Хункарпашам Ісрапілавым на горад Кізляр (Расія, Дагестан), дзе былі захоплены закладнікі. 18 студзеня 1996 года атрад вярнуўся ў Чачню.

З пачатку чачэнцы хацелі паказаць, што яны яшчэ не разбітыя і могуць ваяваць. У іх ёсць сілы да працягу вайны нават па-за Чачнёй. У Кізляры яны павінныя былі захапіць лякарню і закладнікаў. Затым, як у Будзёнаўску, пад пагрозай смерці закладнікаў прымусіць Расею да перамоваў.

Падзеі ў Кізляры правіць

9 студзеня 1996 года, пасля закліку прэзыдэнта Ічкерыі Аслана Масхадава чачэнскі атрад наехаў на горад Кізляр. Там чачэнцы напалі на мясцовы аэрапорт, на якім былі вайсковыя верталёты. Яны былі знішчаныя. Затым пачаўся захоп закладнікаў. Іх заганялі ў мясцовую лякарню. Гэтыя паводзіны нагадвалі Будзёнаўск. Аднак Салман Радуеў не захацеў сядзець у лякарні і чакаць нападу расіян. Ён нічога не патрабаваў, акрамя транспарту, каб даехаць да Чачні. З Кізляру чачэнцы паехалі ўздоўж чачэна-дагестанскай мяжы. Пасля пераезду праз вёску Першатравенскае аддзел чачэнцаў быў абстраляны расіянамі. Чачэнцы былі вымушаныя вярнуцца ў вёску Першатравенскае. У вёсцы чачэнцы рыхтаваліся да нападу расіян, што й адбылося. Расіяне ўвогуле не хацелі вызваляць закладнікаў. Галоўнае было не выпусціць чачэнцаў у Чачню, як гэта было ў Будзёнаўску.

11-14 студзеня чачэнцы рыхтаваліся да бою ў Першатравенскім. 15-18 студзеня пачаўся напад расіян на вёску. Чачэнцы змагді вырвацца з вёскі і ўцячы ў Чачню, але сярод іх было шмат забітых і параненых. Было забіта таксама шмат закладнікаў. Пазней чачэнцы ўжо не паўтаралі наезды на расійскія гарады па-за Чачнёй.