Тэрмідо́р (фр.: thermidor, паводле грэч. θέρμη — цеплыня, сьпёка і грэч. δῶρον — дарунак) — 11-ы месяц (19/20 ліпеня — 17/18 жніўня) французскага рэспубліканскага календара, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.

Невядомы мастак. Алегорыя, што выяўляе месяц тэрмідор

Таксама тэрмідорам называюць тэрмідарыянскі пераварот, у выніку якога была ліквідаваная якабінская дыктатура і ўсталяванае панаванне вялікай буржуазіі. У пераносным сэнсе слова «тэрмідор» азначае знішчэнне заваёваў рэвалюцыі рукамі саміх рэвалюцыянераў, а не яе супраціўнікаў. Так, Леў Троцкі называў тэрмідорам прыход да ўлады Сталіна.

Як і ўсе месяцы французскага рэспубліканскага календара, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчай прылады адпаведна.

Гл. таксама правіць