Тэрцэ́т (італ.: terzetto) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе разнавіднасцей: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), два радкі рыфмуюцца, адзін застаецца халастым (ааб, абб ці, як у рытурнелі, аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв). Часам у вершы, напісаным тэрцэтам, ужываюцца адначасова розныя яго віды. Часцей тэрцэты ўваходзяць у склад больш буйной вершаванай формы (напрыклад, санета) або звязваюцца ў адно з другім ланцужковымі рыфмамі. Арыгінальнымі верлібравымі тэрцэтамі напісаная паэма Я. Гучка «Галіна з дрэва Кастуся». У беларускай паэзіі нярэдкія творы, у якіх два тэрцэты, графічна аддзеленыя, аб'ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары.

Літаратура правіць