Адкрыць галоўнае меню
Узор сертыфіката Nihongo Nōryoku Shiken (першы ўзровень)

Тэст на веданне японскай мовы (яп.: 日本語能力試験 Nihongo Nōryoku Shiken) — экзамен па вызначэнню ўзроўня валодання японскай мовай[1]. Праводзіцца ён сярод асоб, для якіх японская мова не з’яўляецца роднай. Экзамен праходзіць штогод у адзін і той ж дзень ва ўсіх краінах-удзельніцах, за выняткам краін Усходняй Азіі, дзе ён праводзіцца двойчы ў год. У выпадку паспяховай здачы экзамена, суіскальніку выдаецца сертыфікат міжнароднага ўзору, які прымаецца большасцю японскіх арганізацый, за выняткам вучэбных устаноў. На тэрыторыі Японіі экзамен праводзіць Японская асацыяцыя садзейнічання міжнароднай адукацыі, а за яе межамі — Японскі фонд. Летні экзамен праходзіць у першую нядзелю ліпеня, а зімні — у першую нядзелю снежня.

Экзамен уяўляе сабой стандартызаваны тэст і змяшчае пяць узроўняў складанасці, сярод якіх суіскальнік можа выбраць найбольш адпаведны яго магчымасцям. Пяты ўзровень, самы лёгкі, патрабуе ведання нязначнай колькасці лексічных адзінак, умення чытаць простыя сказы, у той час як першы, найбольш цяжкі, патрабуе свабоднага валодання мовай[2]

Змест

ГісторыяПравіць

Nihongo Nōryoku Shiken быў уведзены у 1984 годзе ў адказ на запатрабаванне замежных грамадзян у афіцыйным пацвярджэнні сваіх ведаў. У першым тэсціраванні ўдзельнічала каля 7000 чалавек. Да 2003 года для працы ў японскіх вучэбных установах патрабаваўся сертыфікат «Nihongo Nōryoku Shiken», аднак з 2003 года яны прымаюць толькі вынікі спецыялізаванага экзамену — «Nihongo Nōryoku Shiken». З 2009 года экзамен праходзіць два разы ў год: узімку і ўлетку, але ўлетку толькі для 1-га, 2-га і 3-га ўзроўняў у краінах Усходняй Азіі. У 2010 годзе з-за вялікай розніцы між 3-м і 2-м узроўнем увялі дадатковы прамежкавы ўзровень і ўсяго узроўняў стала пяць[3].

Змест экзамену рэгламентуецца Спецыфікаціяй зместу экзамена (яп.: 出題基準 Сюцудай кідзюн?), упершыню апублікаванай ў 1994 годзе і часткова перагледжанай у 2002 годзе. Дадзены дакумент, за выняткам англамоўнага уступу, напісаны цалкам на японскай мове і змяшчае спісы слоў, іерогліфаў, выражэнняў і граматыкі для кожнага ўзроўню экзамену. Згодна Спецыфікацыі, экзамен праходзіць у форме тэста, у якім суіскальніку неабходна толькі выбраць адзін варыянт з некалькіх магчымых, пісаць штосьці на японскай мове ад суіскальніка не патрабуецца.

Незалежна ад узроўня экзамен складаецца з трох частак: лексіка і іерагліфіка, аўдзіраванне і разуменне, чытанне і разуменне — граматыка. Максімальны лік балаў фіксаваны, адрозніваецца толькі час, неабходны на кожны раздзел.

Лексіка і іерагліфікаПравіць

У дадзеную частку экзамену ўваходзіць у сярэднім 35-45 пытанняў, у якіх ад суіскальніка патрабуецца акрэсліць верны іерогліф, выбрать адпаведны запіс катаканай ці хіраганай, а таксама падабраць найболей прыдатнае слова для дадзенага сказу.

Складаецца з дзвюх частак, у адной з якіх суіскальніку пры адказе на кожнае пытанне неабходна выбраць верную карцінку з чатырох прапанаваных, выкарыстоўваючы інфармацыю, атрыманую з дыялогу, запіс якога гучыць падчас экзамену. Другая частка аналагічная першай, за выняткам таго, што карцінкі адсутнічаюць, а варыянты адказаў зачытваюцца разам з дыялогам. Запіс з заданнямі гучыць адзін раз і ні пры якіх акалічнасцях не можа быць вернуты да папярэдніх пытанняў.

Чытанне і разуменне — граматыкаПравіць

Змяшчае 20-30 пытанняў па граматыцы японскай мовы і такі ж лік пытанняў, заснаваных на разуменні сказаў і тэкстаў. Сюды могуць уваходзіць заданні, дзе патрабуецца запоўніць прабелы ў дыялогу, ці адказаць на пытанні, звязаныя са зместам.

Арганізацыя экзаменуПравіць

У 2017 годзе горад Мінск быў афіцыйна ўключаны ў спіс гарадоў, дзе праводзіцца «Nihongo Nōryoku Shiken». Арганізатарам правядзення экзамену ў Мінску з’яўляецца Арганізацыйны камітэт па правядзенні «Nihongo Nōryoku Shiken» у Беларусі, і рэалізацыя праекта ажыццяўляецца пры падтрымцы Асацыяцыі выкладчыкаў японскай мовы Беларусі. У дадзены момант у Мінску экзамен «Nihongo Nōryoku Shiken» праводзіцца адзін раз у год, у першую нядзелю ліпеня.

На экзамене кожнаму суіскальніку адводзіцца персанальнае месца, адзначанае нумарам, які супадае з нумарам яго ваўчара. У час экзамену пры сабе можна мець толькі два алоўкі для запаўнення экзаменацыйных анкет і аркуш.

Вынікі экзамена рассылаюцца па пошце. Вынікі зімняга экзамена звычайна даходзяць да суіскальнікаў у канцы лютага — пачатку сакавіка наступнага года, летняга — у кастрычніку. Таксама аб выніках можна даведацца анлайн на афіцыйным сайце экзамена прыкладна праз два месяцы, увёўшы свой рэгістрацыйны нумар і пароль, які быў у ваўчары.

ВынікіПравіць

Год Узровень У Японіі Па-за Японіі
Пададзена заявак Прыйшло на экзамен Мінулае (%) Пададзена заявак Прыйшло на экзамен Мінулае (%)
2007[4] 1級 47 761 42 923 14 338 (33,4 %) 135 616 110 937 28 550 (25,7 %)
2級 34 782 31 805 11 884 (37,4 %) 186 226 152 198 40 975 (26,9 %)
3級 16 808 15 710 8 664 (55,1 %) 143 252 113 526 53 806 (47,4 %)
4級 3 908 3 383 2 332 (68,9 %) 64 127 53 476 27 767 (51,9 %)
2008[5] 1級 52 992 46 953 18 454 (39,3 %) 138 131 116 271 38 988 (33,5 %)
2級 41 924 38 040 16 289 (42,8 %) 187 482 157 142 58 124 (37,0 %)
3級 22 016 20 351 13 304 (65,4 %) 147 435 120 569 69 605 (57,7 %)
4級 4 524 3 903 2 765 (70,8 %) 65 877 55 828 31 227 (55,9 %)
2009-1[6] 1級 29 274 26 578 11 738 (44,2 %) 103 349 87 104 28 230 (32,4 %)
2級 26 437 24 793 9 279 (37,4 %) 130 753 110 266 27 543 (25,0 %)
2009-2[7] 1級 46 648 41 998 12 293 (29,3 %) 137 708 114 725 26 427 (23,0 %)
2級 36 528 33 807 12 462 (36,9 %) 176 628 147 328 41 488 (28,2 %)
3級 17 703 16 675 9 360 (56,1 %) 131 733 108 867 51 903 (47,7 %)
4級 3 212 2 932 2 155 (73,5 %) 61 995 53 041 29 529 (55,7 %)
2010-1[8] N1 26 225 23 694 9 651 (40,7 %) 73 863 62 938 19 402 (30,8 %)
N2 24 738 23 126 13 768 (59,5 %) 87 889 74 874 32 530 (43,4 %)
N3 6 947 6 280 3 051 (48,6 %) 42 227 32 100 12 574 (39,2 %)
2010-2[9] N1 40 041 36 810 12 774 (34,7 %) 100 689 87 763 25 781 (29,4 %)
N2 27 947 26 020 11 679 (44,9 %) 106 402 91 996 30 460 (33,1 %)
N3 8 363 7 665 3 501 (45,7 %) 56 236 45 906 18 883 (41,1 %)
N4 7 764 7 317 3 716 (50,8 %) 48 613 41 484 19 235 (46,4 %)
N5 2 065 1 870 1 458(78,0 %) 43 676 38 128 22 846 (59,9 %)
2011-1[10] N1 24 716 22 782 6 546 (28,7 %) 89 744 76 991 20 519(26,7 %)
N2 19 203 17 957 9 057 (50,4 %) 92 015 79 716 30 216 (37,9 %)
N3 5 642 5 211 2 511 (48,2 %) 36 841 29 507 13 230 (44,8 %)
N4 3 643 3 358 1 431 (42,6 %) 19 010 15 453 5 802 (37,5 %)
N5 716 649 464 (71,5 %) 12 346 10 510 6 108 (58,1 %)
2011-2[11] N1 36 426 33 460 11 849 (35,4 %) 100 873 88 514 27 452 (31,0 %)
N2 22 875 21 296 8 695 (40,8 %) 94 538 82 944 28 679 (34,6 %)
N3 8 149 7 580 3 073 (40,5 %) 49 917 41 655 16 576 (39,8 %)
N4 7 008 6 596 3 083 (46,7 %) 38 888 33 402 14 722 (44,1 %)
N5 1 603 1 481 1 045 (78,0 %) 33 245 29 159 16 986 (58,3 %)

Зноскі

  1. У сусветнай практыцы шырока распаўсюджаны англійскі пераклад назвы экзамена«The Japanese Language Proficiency Test» і абрэвіятура JLPT, якая ёй адпавядае
  2. N1-N5: Summary of Linguistic Competence Required for Each Level (англ.) . Japan Foundation. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 15 снежня 2010.
  3. Objectives and History (англ.) . Japan Foundation. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 15 снежня 2010.
  4. 2007年結果の概要 実施国・地域別応募者数・受験者数 Архіўная копія на Wayback Machine JEES
  5. 2008年結果の概要 実施国・地域別応募者数・受験者数 Архіўная копія на Wayback Machine JEES
  6. 2009年度1回日本語能力試験実施状況 JEES
  7. 2009年度2回日本語能力試験実施状況 JEES
  8. Data of the test in 2010 (July) JEES
  9. Data of the test in 2010 (December) JEES
  10. Data of the test in 2011 (July) JEES
  11. Data of the test in 2011 (December) JEES

СпасылкіПравіць