Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе
Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе (англ.: University of Texas at Dallas) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычардсан у штаце Тэхас.
Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе | |
---|---|
англ.: University of Texas at Dallas | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas at Dallas |
Заснаваны | 1961 |
Студэнты | 28 669[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рычардсан, Тэхас, ЗША |
Сайт | utdallas.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта адзін з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў у ваколіцах Даласа і самая паўночная ўстанова сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Першапачаткова ён быў заснаваны ў 1961 годзе як прыватная даследчая ўстанова. Менш чым праз 47 гадоў пасля яго заснавання Фонд Карнегі класіфікаваў універсітэт як доктарскі даследчы ўніверсітэт з найвышэйшай даследчай актыўнасцю — хутчэй, чым любая іншая вучэльня ў Тэхасе. Універсітэт звязаны з чатырма Нобелеўскімі прэміямі і мае сярод супрацоўнікаў членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Нацыянальнай інжынернай акадэміі ЗША.
Структура
правіць- Школа мастацтваў, гуманітарных навук і тэхналогій
- Школа навук аб паводзінах і мозгу
- Школа эканамічных, палітычных навук і палітыкі
- Школа інжынерыі і камп'ютарных навук
- Школа міждысцыплінарных студый
- Школа менеджменту
- Школа прыродазнаўчых навук і матэматыкі
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі ўніверсітэт у Даласе
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы