Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы
Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы (польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Познані.
Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх у Быдгашчы | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy | |
| |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Technologiczno-Przyrodniczy im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich w Bydgoszczy |
Міжнародная назва | University of Technology and Life Sciences in Bydgoszcz |
Заснаваны | 1951 |
Рэарганізаваны | 2006 |
Тып | універсітэт прыкладных навук |
Рэктар | Томаш Тапаліньскі |
Студэнты | 7 500 |
Размяшчэнне | Быдгашч |
Юрыдычны адрас |
вул. Каліскага 7, 85-796 г. Быдгашч, Польшча |
Сайт | utp.edu.pl |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Універсітэт з'яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Быдгашчы, вытокі якога сягаюць 1951 года (не лічачы паўакадэмічнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая існавала ў Быдгашчы ў 1920-1923 гадах). Універсітэт тройчы мяняў свой характар, мяняючы структуру і назвы:
- 1951-1964 гады: Вячэрняя інжынерная школа з двума факультэтамі - механічным і хімічным;
- 1964-1974 гады: Вышэйшае інжынернае вучылішча, якое ажыццяўляла навучанне ўжо на чатырох тэхнічных факультэтах у дзённым, вячэрнім і завочным фармаце;
- 1974-2006 гады: Тэхніка-сельскагаспадарчая акадэмія - пасля аб'яднання вучэльні з філіялам Познаньскай сельскагаспадарчай акадэміі;
- з 2006 года: Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт.
Шэсць факультэтаў вучэльні сёння маюць паўнамоцтвы для прысваення навуковай ступені доктара, а 4 з іх таксама прысвойваць ступень доктара хабілітаванага з магчымасцю правядзення працэдуры для прысваення навуковага звання прафесара. Універсітэт супрацоўнічае з мясцовымі прадпрыемствамі і з'яўляецца акцыянерам Быдгашцкага індустрыяльнага парку. Штогод ён з'яўляецца арганізатарам дзясяткаў навуковых канферэнцый.
Сёння ВНУ навучае каля 10 тыс. студэнтаў па 33 спецыяльнасцях і 90 спецыялізацыях. Сцены універсітэта пакінулі больш за 55 тыс. выпускнікоў. У агульнанацыянальных рэйтынгах вышэйшых навучальных устаноў у 2004-2010 гадах універсітэт займаў першае месца сярод дзяржаўных ВНУ Быдгашчы.
Факультэты і інстытутыПравіць
- Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі
- Факультэт жывёлагадоўлі і біялогіі жывёл
- Факультэт механічнай інжынерыі
- Факультэт сельскай гаспадаркі і біятэхналогій
- Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі
- Інстытут матэматыкі і фізікі
- Факультэт тэлекамунікацый, інфарматыкі і электратэхнікі
- Факультэт упраўлення