Тэхнафэнтэзі
паджанр мастацкай літаратуры
Тэхнафэнтэзі — паджанр мастацкай літаратуры, жывапісу, камп’ютарных гульняў, які мадэлюе сусвет, дзе суседнічаюць магія і тэхналогія. Яны могуць быць прадстаўленыя дзвюма альтэрнатыўнымі цывілізацыямі, часта варожымі адна адной (Пола Волскі, «Вялікі Эліпс», камп’ютарная гульня «Arcanum»), альбо на ўзбраенні адной і той жа цывілізацыі (Майкл Суэнвік, «Дачка жалезнага дракона»). Іншыя прадстаўнікі жанру: Аляксей Глушаноўскі («Шлях Дэмана»), Уэн Спэнсэр («Тынкер»), Генры Сміт («Кэр Кабал») і інш. Сярод камп’ютарных гульняў — «ТехноМагия», «ShadowRun Returns».
Кірункі тэхнафэнтэзі
правіць- Паджанр «паміраючая зямля» («Dying Earth»), назву атрымаў па аднайменным рамане Джэка Вэнса. Падзеі адбываюцца на Зямлі ў далёкай будучыні ці ў альтэрнатыўным сусвеце, дзе адбылася маштабная катастрофа, цывілізацыя была разбурана, тэхналогія — забыта, а навука заменена на магію. У кнізе Пірса Энтані «ХроМагія» («Chrommaggia») вулканы планеты Чары вывяргаюць магічныя эманацыі, якія ператвараюць зямных каланістаў у чароўныя істоты. У мультфільме Ральфа Бакшы «Чараўнікі» людзі ператвараюцца ў эльфаў, фей, гоблінаў у выніку ядзернай катастрофы.
- Паджанр «меч і планета». Скрыжаванне жанраў космаоперы і фэнтэзі.
- Магія і тэхналогія супрацьстаяць адна адной і прадстаўлены дзвюма варожымі цывілізацыямі («Клінок Тышала» Мэцью Вудрынга Стровера)
- Мадэлюецца цалкам магічная цывілізацыя, чые прыстасаванні з’яўляюцца аналагамі тэхнічных дасягненняў ХХ — ХХІ стст. (магічныя касмічныя караблі, камп’ютары і інш).
Спасылкі
правіць- Драконы і зоркалёты. Разнастайнасць тэхнафэнтэзі (русск) Архівавана 15 чэрвеня 2013.