Ральф Бакшы
Ральф Бакшы (англ.: Ralph Bakshi, нар. 29 кастрычніка 1938, Хайфа) - амерыканскі рэжысёр мультыплікацыі і кіно, вядомы як дзеяч альтэрнатывы мэйнстрыму, адзін з першапраходцаў анімацыі дзеля дарослых. Найбольш праславіўся мультфільмамі "Валадар пярсцёнкаў" (1978) і "Кот Фрыц" (1972), які зрабіўся найбольш кассава паспяховым творам незалежнай мультыплікацыі. Наогул працы Бакшы рэдка мелі камерцыйны поспех, але набылі статус классікі жанра і "культавага кіно". Заснавальнік Школы анімацыі і карыкатуры Бакшы ў 2003 г. Сёння жыве і працуе ў Нью-Йорку.
Ральф Бакшы | |
---|---|
англ.: Ralph Bakshi | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 кастрычніка 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | Хайфа, Палестына |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | з 1959 |
Узнагароды |
Winsor McCay Award[d] (1988) Inkpot Award[d] (2008) |
IMDb | ID 0000835 |
ralphbakshi.com | |
![]() |
Раннія гады правіць
Крымскі яўрэй, Ральф Бакшы нарабдіўся ў Палестыне, у Хайфе, 29 кастрычніка 1938 года. Пасля пачатку Другой Сусветнай вайны (1939) сям'я эмігравала ў ЗША, і Бакшы правёў дзяцінства ў Браўнсвіле. Сям'я наймала кватэру за невялічкія грошы. Скончыўшы школу мастацтваў, Бакшы ў 18-гадовым узросте ўладкаваўся на стыдую Terrytoons, куды быў прыняты па рэкамендацыі сябра. Ажаніўся ва ўзросце 21-го года, а першы сын Марк нарадзіўся, калі яму было 22. У 25 гадоў ён ужо узначальваў студыю, працаваў над экранізацыяй коміксаў ("Чалавек-павук", "Майці-Маўс").
Творчасць правіць
Поўнаметражным дэбютам Р. Бакшы быў мультфільм "Кот Фрыц" (1972), які распавядаў пра прыгоды бестурботнага антрапаморфанага ката-хіпі. Стужка сабрала ў пракаце каля 100 мільёнаў долараў. У 1973 г. выйшаў мультфільм "Цяжкі шлях" ("Heavy Traffic"), таксама разлічаны на дарослую аўдыторыю. Галоўны герой - малады мастак, трохі закамплексаваны дзівак, але унутрана вельмі свабодны і незалежны чалавек. У мультфільме былі змешчаны элементы анімацыі і ігравога кіно. У гэтых стужках прысутнічаюць шматлікія элементы эротыкі, што ў той час лічылася неверагодным дзеля такога традыцыйна "дзіцячага" мастацтва, як мультыплікацыя.
У 1974 г. выходзіць прыквэл дэбютнага мультфільма - "Дзевяць жыццяў ката Фрыца", а ў 1977 г. - культавы мультфільм "Чараўнікі", зняты ў жанры фэнтазі, са змяшчэннем анімацыі і кадраў з жывымі акцёрамі, у тым ліку маленькіх фрагментаў з фільма С. Эйзенштэйна "Аляксандр Неўскі".
Вядомасць Ральфу Бакшы прыносіць "Валадар пярсцёнкаў" (1978), зняты па матывах эпапеі Дж.Р.Р. Толкіна аб прыгодах чатырох хобітаў у фантастычным свеце Міжзем'я. Рэалістычная анімацыя была дасягнута метадам ратаскапірвання: на камеру быў зняты рух жывых акцёраў, чые выявы потым былі зафарбованыя і ператвораныя ў мультыплікацыйных герояў. Наступныя мультфільмы - "Поп Амерыка" (1980) і "Полымя і лёд" (1981, разам з мастаком Фрэнкам Фразэтай) былі выкананыя ў той жа тэхніцы, і апошні з іх, нягледзячы на няўдалы пракат, трапіў ў 100 лепшых мультфільмаў ўсіх часоў па версіі Rotten Tomatoes. Далей Бакшы вяртаецца да карыкатурнай тэхнікі і працуе над тэлевізійнымі серыяламі. А ў 1992 г. выходзіць фільм "Дзіўны свет" ("Cool World", студыя Paramount Pictures) з Брэдам Пітам і Кім Бейсінгер ў галоўных ролях - адзін з першых фільмаў, дзе на адной сцэне дзейнічаюць мультыплікацыйныя персанажы і жывыя акцёры. У адрозненні ад стужкі "Хто падставіў труса Роджэра?" (1989) рэжысёра Роберта Земекіса і мультыплікатара Рычарда Ўільямса, якія выкарысталі аналагічны мастацкі сродак, фільм Ральфа Бакшы не меў касавага поспеху.
Цікавыя факты правіць
У якасці аднаго з аніматараў над мультфільмам Бакшы "Валадар пярсцёнкаў" (1978) працаваў малады Цім Бёртан. У цітрах ён не прызначаны, бо прымаў удзел у якасці "пераходнага мастака". Гэта была яго першая праца над фільмам.
"Майці-Маўс" был адным з нямногіх амерыканскіх мультыплікацыйных серыялаў, якія трансліраваліся ў СССР у 1970-я гг.
Зноскі
- ↑ Bakshi, Ralph // Who's Who in Animated Cartoon: An International Guide to Film and Television's Award-Winning and Legendary Animators — NY: Hal Leonard LLC, 2006. — ISBN 978-1-55783-671-7