Тэя Дора
Тэадора Паўлоўска (сербск.: Теодора Павловска, нар. 1 мая 1992, Бор), больш вядомая як Тэя Дора (англ.: Teya Dora) — сербская спявачка, кампазітарка і прадзюсарка. Прадстаўніца Сербіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Рамонда», заняла 17 месца.
Тэя Дора | |
---|---|
сербахарв.: Теодора Павловска сербахарв.: Teodora Pavlovska | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Тэадора Паўлоўска |
Дата нараджэння | 1 мая 1992 (32 гады) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | Сербія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітарка |
Гады актыўнасці | 2018 — ц.ч. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьТэадора нарадзілася ў Боры, 1 мая 1992 года[1]. Сваю першую песню пад назвай «Да на мени је» яна апублікавала ў 2018 годзе[2], а значнай папулярнасці дабілася дзякуючы сінглу «Џанум» 2023 года[3].
Пісала песні для іншых вядомых сербскіх артыстаў, такіх як Ніколія, Наташа Беквалац, Ёвана Нікаліч, Анастасія і Зоі[2][4].
Нараўне з сярэдняй школай у Бялградзе яна таксама наведвала музычную школу «Воислав Вучкович» на аддзяленні фартэпіяна[5][6]. Затым Паўлоўска паступіла ў Музычны каледж Берклі ў Бостане, дзе вывучала спеў. У каледжы навучалася разам з Чарлі Путам[7]. Выконвала партыі бэк-вакалу для амерыканскіх артыстаў, напрыклад уладальнікаў прэміі «Грэмі» Пэці Осцін, Сайда Гэрэт, Джэры Ален і Валеры Сімпсан[8].
Дыскаграфія
правіцьСінглы
правіць- Да на мени је (2019)
- Олује (2020)
- Улице (2021) з Ніколіяй
- У илегали (2022)
- Вози ме (2022)
- Џанум (2023)
- АТАМАЛА (2023) з Албінам
- Рамонда (2024)
Крыніцы
правіць- ↑ Luftika. Oglasila se majka Teya Dore o pobedi svoje ćerke: "Uopšte nije bila tolika razlika u glasovima publike“ (серб.). Luftika (6 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
- ↑ а б TEYA DORA: O muzici, školovanju na Berklee College of Music i inspiracijama (серб.). WANNABE MAGAZINE (23 ліпеня 2019). Праверана 12 сакавіка 2024.
- ↑ Kundačina, Aleksandra. Teya Dora otkriva sve o novoj pesmi i spotu za seriju Južni vetar: Na granici (серб.). Journal.rs (25 сакавіка 2023). Праверана 12 сакавіка 2024.
- ↑ Ko je Teya Dora i zašto tako dobro zvuči? (серб.). Noizz.rs (23 ліпеня 2019). Праверана 12 сакавіка 2024.
- ↑ Teya Dora: O muzici, školovanju na Berklee College of Music i inspiracijama . Wannabe Magazine. Праверана 5 чэрвеня 2023.
- ↑ Od Berklija, "Džanuma" do Malmea: Ko je Teya Dora, predstavnica Srbije (серб.). N1 (3 сакавіка 2024). Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ Ratković, Vanja. Ko je Teya Dora i zašto tako dobro zvuči? . Noizz.rs (23 ліпеня 2019). Праверана 23 сакавіка 2020.
- ↑ Rosić, Anđelika. Teodora Pavlovska - R&B sa srpskim motivima (харв.). Antistres Vodič (4 жніўня 2015). Праверана 23 сакавіка 2020.