Сербія на конкурсе песні Еўрабачанне

Дэбют Сербіі на конкурсе «Еўрабачанне» адбыўся ў 2007 годзе, які адразу прынес поспех, 1 месца. Раней краіна ўдзельнічала ў складзе Югаславіі (Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі з 1961 па 1991 год і Саюзнай Рэспублікі Югаславіі ў 1992) і разам з Чарнагорыяй (з 2004 па 2006).

Сербія

Сербія

Вяшчальнік RTS
Адбор Нацыянальны
Удзелы
Удзелы 12 (9 у фінале)
Першы выступ 2007
Лепшы вынік 1-е месца 2007
Горшы вынік 11 месца ў п/ф 2013, 2017
Спасылкі

eurovision.tv/country/se…

eurovision.tv/country/se…

Першую і адзіную перамогу, на дадзены момант, Сербіі прынесла Марыя Шэрыфавіч, якая ўдзельнічала ў «Еўрабачынні 2007» з песняй «Малітва», якая набрала 268 ачкоў. У 2008 годзе конкурс адбыўся ў сталіцы Сербіі Бялградзе на Белградскай Арэне.

Удзельнікі правіць

Год Выканаўца Песня Фінал Паўфінал
Мова Пераклад Месца Балы Месца Балы
2007 Марыя Шэрыфавіч Сербская «Молитва» Малітва 1 268 1 298
2008 Алена Тамашэвіч Сербская «Оро» Ора 6 160
Краіна перамагла ў папярэднім годзе
2009 Марка Кон і Мілан Нікаліч Сербская «Ципела» Чаравік
Х
10* 60
2010 Мілан Станкавіч Сербская «Ово je Балкан» Гэта Балканы 13 72 5 79
2011 Ніна Сербская «Чаробан» Чароўнае 14 85 8 67
2012 Жэлька Ёксімавіч Сербская «Nije Ljubav Stvar» Гэта не каханне 3 214 2 159
2013 «Moje 3» Сербская «Ljubav je svuda» Каханне паўсюль
Х
11 46
2014
Не ўдзельнічала
2015 Баяна Стаменаў Англійская «Beauty Never Lies» Прыгажосць ніколі не хлусіць 10 53 9 63
2016 Саня Вучыч Англійская «Goodbye» Пакуль 18 115 10 107
2017 Ціяна Багічэвіч Англійская «In Too Deep» Надта глыбока
Х
11 98
2018 Саня Іліч і Балканіка Сербская «Новая деца» Новыя дзеці 19 113 9 117
2019 Невена Бажовіч Сербская «Круна» Карона 18 89 7 156
2020 Hurricane Сербская «Hasta la vista» «Да пабачэння»
Конкурс адменены
2021 Hurricane Сербская «Loco Loco» Вар'яцкі-вар'яцкі 15 102 9 124
2022 Канстракта Сербская, Лацінская «ln corpore sano» У здаровым целе 5 312 3 237

* У 2009 году Сербія не здолела выйсці ў фінал у сувязі з вынікамі адборачнага журы, якое выбрала Харватыю замест Сербіі.

Як краіна-прымальнік правіць

Год Горад Месца правядзення Вядучыя
2008 Бялград Белградская Арэна Ёвана Янкавіч і Жэлька Ёксімавіч

Зноскі

Спасылкі правіць