Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна
Тацця́на Мікала́еўна Каро́бушкіна (20 ліпеня 1934, в. Кубышка, Нялідаўскі раён, Цвярская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).
Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1977) |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія правіць
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў 10-13 стст.»: (Віленскі інстытут гісторыі). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Брала ўдзел у даследаваннях Мінску і іншых беларускіх гарадоў, абследавала шматлікія помнікі Мінскай і іншых абласцей. Вывучала земляробства на тэрыторыі Беларусі, гісторыю насельніцтва Беларускага Пабужжа X—XIII стст., дала характарыстыку сельскагаспадарчых прылад працы, высвятліла час увядзення ў культуру збожжавых і іншых раслін.
Аўтар кніжак «Земляробства на тэрыторыі Беларусі X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988), дзе прыводзяцца археалагічныя помнікі Койданаўшчыны, калі і кім яны даследаваліся[1]; «Курганы Беларускага Пабужжа X—XIII ст.» (Пад рэд. Э. М. Загарульскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.), шматлікіх артыкулаў, а таксама адна з аўтараў «Гісторыі Мінску» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі». (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).
Творы правіць
- Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
- Мельнікоўская Вольга Мікалаеўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 66. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Прэміі правіць
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Паўднёвая Беларусь у IX—XIII ст.».
Зноскі
- ↑ Памяць. Дзяржынскі раён 2004, с. 41.
Літаратура правіць
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Каробушкіна Таццяна Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 41. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.