Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна

(Пасля перасылкі з Т. М. Каробушкіна)

Тацця́на Мікала́еўна Каро́бушкіна (20 ліпеня 1934, в. Кубышка, Нялідаўскі раён, Цвярская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).

Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна
Дата нараджэння 20 ліпеня 1934(1934-07-20) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1977)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). У 1977 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Земляробства на тэрыторыі Беларусі ў 10-13 стст.»: (Віленскі інстытут гісторыі). Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Брала ўдзел у даследаваннях Мінску і іншых беларускіх гарадоў, абследавала шматлікія помнікі Мінскай і іншых абласцей. Вывучала земляробства на тэрыторыі Беларусі, гісторыю насельніцтва Беларускага Пабужжа XXIII стст., дала характарыстыку сельскагаспадарчых прылад працы, высвятліла час увядзення ў культуру збожжавых і іншых раслін.

Аўтар кніжак «Земляробства на тэрыторыі Беларусі X—XIII стст.» (1979), «Археалогія Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік (1932—1975)» (1988), дзе прыводзяцца археалагічныя помнікі Койданаўшчыны, калі і кім яны даследаваліся[1]; «Курганы Беларускага Пабужжа X—XIII ст.» (Пад рэд. Э. М. Загарульскага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 133 с.), шматлікіх артыкулаў, а таксама адна з аўтараў «Гісторыі Мінску» (1967), «Нарысаў па археалогіі Беларусі». (ч. 2, 1972), «Беларускай археалогіі» (1987).

ТворыПравіць

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
  • Мельнікоўская Вольга Мікалаеўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 66. — ISBN 978-985-11-0354-2.

ПрэмііПравіць

Зноскі

  1. Каробушкіна Таццяна Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 41.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.