Уашактун (Вашактун, Uaxactún) — археалагічны помнік культуры мая. Знаходзіцца ў 25 км на поўнач ад Тыкаля ў дэпартаменце Петэн, Гватэмала. Назва Уашактун, на мове мая «каменныя вочы», даў помніку Сільванус Морлі па адным з надпісаў, які ўяўляў сабой дар правіцеля Тыкаля пасля паражэння, якое яму нанёс правіцель Уашактуна.

Храм Масак, ён жа — збудаванне E-VII. Першая вядомая абсерваторыя культуры мая

Гісторыя правіць

У старажытнасці горад называўся Сіаан К'аан (Siaan K'aan), гэта значыць «народжаны небам». Горад быў населены з дакласічнага перыяду, каля 900 г. да н. э. і на працягу ўсяго класічнага перыяду. Росквіт горада прыпадае на 500—900 гг. н.э.

Найбольш ранні надпіс на Стэле 9 адносіцца да 328 года, а найбольш позні, на Стэле 12 — да 899 года. Уашактун быў самым вялікім населеным пунктам на тэрыторыі Петэна і доўгі час лічыўся самым старажытным — да таго часу, пакуль не былі знойдзеныя Накбе і Эль-Мірадор, самыя старажытныя гарады культуры мая.

Як і многія іншыя гарады класічнага перыяду, Уашактун быў пакінуты ў пачатку X стагоддзя н.э. і быў схаваны джунглямі аж да адкрыцця ў 1930 годзе.

Сучасныя даследаванні правіць

Археолагі называюць астранамічныя комплексы маяскіх гарадоў «Група Е» па той прычыне, што першы комплекс падобнага тыпу быў Групай будынкаў Е ў Уашактуне.

У горадзе выяўлены насценныя роспісы. Асабліва шмат іх было выяўлена ў жылым Будынку B XIII, які не захаваўся да цяперашняга часу, дзе былі прадстаўлены выявы на гістарычную тэму. Па шматколернасці выканання гэта адзін з найбольш дасканалых насценных роспісаў дакласічнага перыяду.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць