Уборацкае падняцце
Уборацкае падняцце (ад назвы вёскі Уборак у Лоеўскім раёне) — тэктанічная структура ў Лоеўскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, ва ўсходняй частцы Капаткевіцка-Велікаборскай ступені Прыпяцкага прагіну, на мяжы з Брагінска-Лоеўскай седлавінай. Выяўлена сейсмаразведкай у 1968 годзе.
Па падсалявых адкладах падняцце — паўднёва-ўсходняя найбольш высокая частка блока (15×6 км) паўночна-заходняга распасцірання, абмежаванага на ўсходзе Лоеўскім разломам, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе — двума лакальнымі разрывамі. Паверхня падсалявых дэвонскіх адкладаў манаклінальна апускаецца на поўнач ад -1800 да -3000 м і больш. Паўднёва-ўсходняя частка блока адносна суседняга з ім Майскага блока паднята на 200 м, адносна Брагінска-Лоеўскай седлавіны апушчана на 500 м. Па міжсалявых задонска-ялецкіх адкладах і адкладах, якія ляжаць вышэй, падняцце не выражана. Магчыма, яно сфарміравалася ў познефранскі час позняга дэвону.
Літаратура
правіць- Уборацкае падняцце // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.