Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан

Мікалай Цімафеевіч Гуціеў (31 снежня 1912, г. Растоў-на-Доне, Расія — 6 студзеня 2007) — беларускі графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1968). Скончыў Маскоўскі паліграф. інстытут (1961). У Вялікую Айчынную вайну стварыў больш за 40 антыфаш. плакатаў і больш за 70 малюнкаў і акварэлей (замалёўкі баявых аперацый, партрэты партызан). У 1944—1972 гадах у выдавецтве «Беларусь», адначасова выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Працаваў у кніжнай і станковай графіцы і жывапісе. Творы кніжнай графікі адметныя пераканаўчай характарыстыкай літ. вобразаў: ілюстрацы. да кніга «Люба Лук’янская» К. Чорнага (1961), зб. партыз. паэзіі «Лясныя песні» (1970) — беларускі нар. казак «Ілюша, Іванаў сын» (1965), «Цудоўная дудка» (1967) і інш. Серыі «Наваполацкі нафтазавод» (1959), «Полацкая нафтабудоўля» (19621963) вылучаюцца выразнасцю кампазіцыйнай будовы, разнастайнасцю графічных сродкаў (аловак, туш, акварэль, лінагравюра). Па ваен. замалёўках выканаў лінагравюры «Беларусь — край партызанскі», «Памяць» (абедзве 1969), «Партызанскія будні», «Партызанскі аэрадром» (абедзве 1975) і інш. Сярод жывапісных работ: «Нарада камбрыгаў і камісараў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны» (1975), «Нарачанскае лета» (1982), «Мая Беларусь», серыі пейзажаў «Нарач», «Нясвіж», «Аксакаўшчына», партрэты герояў-партызан (усе 19831987) і інш.

Літ.: М. Ц. Гуціеў. Мінск, 1975. Л. Ф. Салавей.