Цудоўная дудка

п'еса

«Цудоўная дудка» — камедыйная п’еса, напісаная Віталём Зэйдэль-Вольскім у 1938 годзе. У аснове п’есы ляжаць матывы некаторых сацыяльна-бытавых і чарадзейных казак. Першая п’еса-казка аўтара. Упершыню пастаўлена 29 чэрвеня 1939 года на сцэне Дзіцячага тэатра БССР рэжысёрам Е. Міровічам. Мастаком, які афармляў спектакль, быў А. Марыкс[1].

«Цудоўная дудка»
Выданне
Вокладка выдання 1945 года. Мастак В. Мурашоў
Жанр п’еса
камедыя
Аўтар Віталь Вольскі
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1938

Сюжэт правіць

Сюжэт адбываецца ў часы прыгону. Войт павінен выканаць волю пана, выгнаць з хаты старых сялян, бо яе трэба разбурыць, каб не перашкаджала весці гаспадаранне. Іх сын пастух Янка рашае шукаць справядлівасці ў караля. У каралеўскіх уладаннях ён праходзіць розныя выпрабаванні. Ён змог падзяліць 5 гусей на 6 персон, і кароль зрабіў яго сваім дарадцам. Канцлер і ўсе прыбліжаныя імкнуцца згубіць хлопца, прымушаюць яго выратаваць край ад страшэннага велікана. Янка і тут перамагае хітрасцю. У спаборніцтве з веліканам ён даказвае, што дужэйшы, праяўляе чалавечнасць, абяцае велікану, што пакіне яго жывым, калі той назаўсёды пакіне каралеўства. Велікан дорыць Янку чароўную дудку, якая прымушае ўсіх несправядлівых танцаваць да знемажэння. З дапамогай дудкі Янка атрымлівае ў караля паперу аб вольнасці, але канцлер яго падманвае, ведаючы пра непісьменнасць хлопца. З дапамогай дудкі сяляне выганяюць войта і пана. Справядлівасць перамагае[2].

Выданні правіць

  • Цудоўная дудка : п’еса-казка ў 3 актах (7 карцінах) / Віт. Вольскі; [мастак Карпенка]. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва пры СНК БССР, Рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1940. — 77, [1] с. : іл. ; 22 см. — 7000 экз. — (У пераплёце) : 2 р. 50 к.
  • Цудоўная дудка : п’еса ў 3 дзеях / Віталь Вольскі; [рэдактар Я. Маўр, маст. В. Мурашоў]. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1945. — 55, [1] с. ; 20 см. — 5000 экз. — 4 р. 50 к.
  • Цудоўная дудка; Несцерка : П’есы / Маст. В. Мурашоў. — Мінск : Белдзяржвыд, 1951. — 183 с.

Зноскі

Спасылкі правіць