Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Аўкштайтыя

Аўкшта́йція, або Аўкштота — гістарычная вобласць Літвы.

Упамінанні ў крыніцах правіць

  • 1294 — Пётр з Дусбурга — «Austechiam, terram regis Lethowie» (Аукштайтыя, зямля караля Літвы)
  • 1323 — Дагавор Гедзіміна з немцамі — «Dit sint de lant, dar wi den vrede mede hebbet: van unser wegene dat lant to Eusteythen unde Sameyten, Plessekowe unde alle der Russen, de under uns besethen sin…» (Вось зямля, на якой мы ўстанавілі мір: з нашага боку зямля Аўкштайція і Жэмайція, Пскоў і ўсе [землі] рускіх, якімі мы валодаем…); паводле ордэнскай копіі: «Dit sind de lant, da wi dea vrede mede maket hebbet; van des koninges wegene van Lettowen dat lant to Ousteyten un Sameyten, Plesaekowe und alle de Russen, de under eme beseten sint».
  • 1324—1331 — Гедзімін «rex de Owsteiten»[1]
  • 1327—1329 — Рагайнскае комтурства — уцёкі 3 рабоў родам з Аўкштайціі (tres servos fugitivos de Owehsteten) гэтыя аўкштайты сцвярджалі, што жылі каля Горадна (qui eciam asserunt omnes de Owehsteten circa Garten domi esse)[2].
  • 1337, 12 снежня — була імператара Людвіка IV — "землі няверных, ворагаў Хрыста, літоўцаў (Litwinorum), а менавіта Аўкштайцію (Ochsteten), Жэмайцію (Samayten), Каршуву (Karsoco), Русь (Ruezzen) і іншыя землі, якія належаць да гэтых краёў… ".
  • 1338 — Гедзімін «Die coninck van Ansteiden ende van Sameyten»[3]
  • 1348 — Віганд — «на зямлю Літвы (jnn das land Litten) у Аўкштайцію (Auchstetter gegent) і рабавалі там 7 дзён, а на 8 дзень, калі яны былі ў той зямлі (jnn derselben gegent) адбылася вялікая бітва ля ракі Стрэвы (wasser Strebe)».
  • 1354—1356 — Герман Вартберг — «У гэты час літоўцы з Стрыпейкаў, Упіты, Межэвільты — з Аўкштайціі хацелі перабрацца з Літвы; але магістр не дазволіў ім.» ("Нос tempore Letwini de Stripeyke, Opythen, Mezevilte, de Austeyten volebant se a Lethowia transferre; sed refutati per magistrum"[4])
  • 1367 — Герман Вартберг — немцы ваявалі ў «Вышэйшай частцы Літвы» (in superioribus partibus Letwinorum).
  • 1373 — паход Вінрыха Кніпродэ — «Bывеў сваіх супраць літоўцаў (Letwinos) у зямлю Аукштайтыі (in terram Austheithen), дзе кароль Кейстут ім не даў пераправіцца (цераз раку). Магістр пайшоў далей па зямлі ўздоўж Нярыса (ad terram Nerghe), жадаючы пераправіцца. Але кароль і там ім не даў гэтага… Так Магістр спусташыў зямлю ўздоўж Нярыса да самага Вількаміра (Valkenberge). Пасля гэтага павёў свае войскі ў зямлю Жамойць (Seymen)…»
  • 14 ст. — Die Littauischen Wegeberichte — «Auxteten oder Ober-Lіttauen».
  • 1412 — «А таксама, што замак Вялена (hus Willune) прускія браты заваявалі 11 гадоў назад ад няверных і ворагаў нашай веры літоўцаў (Littowen), якія называліся аўкштайтамі (Austenten), а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матэйка і Гаштольд. А таксама, што вышэйназваныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вялена, як ужо пісалася, былі літоўцамі (Littowen), і іх род і цяпер завецца літоўкамі і літоўцамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве паблізу Вількаміра (czu Colwa bi Wilkenberg), а не ў Жэмайцкай (Samayten) зямлі. Таксама, што і замак Вялена, да яго заваявання прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забяспечваўся літоўцамі, якія звалі і цяпер сябе завуць аўкштайтамі (Awstayten), а не жамойтамі (Samayten).»
  • 1420 — вядомы ліст Вітаўта — «Яе [Жэмайцію] і цяпер маем у сваёй уласнасці, яна цяпер ёсць і заўсёды была адна і тая ж самая Літоўская зямля, бо ёсць адна мова і адны людзі (unum ydeoma et uni homines). Але як Жэмайцкая зямля знаходзіцца ніжэй за Літоўскую зямлю, то і завецца Жэмайція, бо так па-літоўску завецца ніжняя зямля (quod in lythwanico terra inferior interpretatur). А жэмайты называюць Літву Аўкштайціяй, то бок верхняй зямлёй адносна Жэмайціі. Таксама людзі Жэмайціі ад даўніх часоў звалі сябе літоўцамі, і ніколі жэмайтамі (Samagitte quoque homines se Lythwanos ab antiquis temporibus et nunquam Samaytas appelant), і з-за гэтай тоеснасці мы ў сваім тытуле не пішам пра Жэмайцію, бо ўсё ёсць адно — адна зямля і адны людзі.»[5]

Зноскі

  1. Preussisches Urkundenbuch, Kionigsberg, 1935,Bd. 2, Lief. 2 (1324—1331)/ herausgegeben von Max Hein, p. 381.
  2. Preussisches Urkundenbuch, Konigsberg, 1935, Bd. 2, Lief. 2, p. 447.
  3. Die Jengere Hochmeisterchronik/ herausgegeben von Theodor Hirsch. — Scriptores rerum Prussicarum, Leipzig, 1874, Bd. 5, p. 118; Chronicon equestris ordinis Teutonici incerti auctoris. — Veteris aevianalecta seu Vetera monumenta hactenus nondum visa / primus in lucem edidit adjectis observationibus suis Antonius Matthaeus. — Editio secunda, Hagae-Comitum,1738, t. 5, p. 778.
  4. Hermanni de Wartberge thronicon Livoniae // Scriptores rerum Prussicarum. Band II. Leipzig, 1863. S. 70.
  5. Codex epistolaris Vitoldi. Pars I, № 861.