Вінрых фон Кніпродэ
Вінрых фон Кніпродэ (ням.: Winrich von Kniprode; каля 1310, недалёка ад Монхайма-на-Рэйне — 24 чэрвеня 1382, каля Марыенбурга) — 22-гі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна з 1351 па 1382 год. На кіраванне Вінрыха фон Кніпродэ, якое было самым доўгім час у гісторыі Ордэна, прыйшоўся росквіт Тэўтонскага ордэна і еўрапейскага рыцарства. З'яўляецца адным з найбольш вядомых вялікіх магістраў за ўвесь час існавання Ордэна.
Вінрых фон Кніпродэ ням.: Winrich von Kniprode | |||
![]() | |||
Вінрых фон Кніпродэ. Літаграфія, 1838 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1351 — 1382 | |||
Папярэднік | Генрых Дуземер | ||
Пераемнік | Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн | ||
Дзейнасць | палкаводзец, дыпламат | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | каля 1310 недалёка ад Монхайма-на-Рэйне | ||
Смерць | 24 чэрвеня 1382 каля Марыенбурга | ||
Пахаванне | Капліца Св. Ганны, замак Марыенбург | ||
Ваенная служба | |||
Званне | рыцар | ||
БіяграфіяПравіць
Вінрых фон Кніпродэ нарадзіўся каля 1310 года ў наваколлях Монхайма-на-Рэйне. Паходзіў з дваранскага роду. Дата ўступлення ў Ордэн невядомая, упершыню згадваецца ў 1334 годзе як компан (памочнік) пракурора (суддзі) Прэйсіш-Холанда. У 1338 годзе заняў пасаду комтура Данцыга. У 1342 годзе стаў комтурам замка Бальгі і фогтам Натангіі. C 1344 года — маршал Тэўтонскага ордэна, а з 1346 — вялікі комтур.
2 лютага 1348 года крыжакі пад кіраўніцтвам Вінрых фон Кніпродэ атрымалі знамянальную перамогу над войскам Вялікага Княства Літоўскага ў бітве на Стрэве.
У 1350 годзе распарадзіўся пабудаваць замак Георгенбург (пас. Маеўка Чарняхоўскі р-н Калінінградская вобл.).
16 верасня 1351 года генеральны капітул Ордэна абраў Вінрыха фон Кніпродэ вялікім магістрам. Пачатак кіравання быў няўдалым: правалам скончыўся ваенны паход у Жамойць, у выніку чаго Ордэн быў вымушаны пайсці на перамовы з Вялікім Княства Літоўскім. У 1358 годзе вялікаму магістру ўдалося заключыць кароткачасовы саюз Вялікім Княства Літоўскім, накіраваны супраць Польшчы. Аднак праз два гады саюз распаўся: Альгерд аддаў перавагу Польшчы, выдаўшы сваю дачку Кену замуж за ўнука Казіміра III памеранскага князя Казіміра IV.
У 1360 годзе Вінрых фон Кніпродэ пачаў новую вайну з Княствам. Войска крыжакоў дасягнула сярэдняга цячэння Нёмана, разбурыла Коўна. Войскі падышлі да Гародні, Трокаў і Вільні. Падчас баёў у палон да крыжакоў патрапіў суправіцель і брат Альгерда князь Кейстут, якога ў якасці закладніка трымалі ў спецыяльнай камеры ў Верхнім замку ў Марыенбургу.
Адначасова з вайной у Літве Вінрых развязаў канфлікт у Дацкім каралеўствам. У 1367 годзе ён арганізаваў з'езд ганзейскіх гарадоў у Эльбіне і Кёльне, на якім была створана моцная кааліцыю супраць дацкага караля Вальдэмара IV. У 1370 годзе вялікаму магістру ўдалося атрымаць перамогу над вялікім княствам у бітве пры Рудау. У тым жа годзе Вінрых фон Кніпродэ садзейнічаў Ганзе пры заключэнні Штральзундскага міру з Даніяй, які адзначыў пік магутнасці Ганзы.
Вялікую ўвагу надаваў каланізацыі малазаселеных раёнаў Прусіі. Таксама Вінрых фон Кніпродэ займаўся заахвочваннем развіцця сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. Быў актыўным прыхільнікам ратацыі кіруючых кадраў Ордэна, надаваў увагу строгай справаздачнасці ў фінансавай сферы, выступаў за развіццё свецкасці. Для барацьбы з карупцыяй у комтурствах былі здзейсненыя нечаканыя вобыскі. Вялікі магістр прымаў меры для ўмацавання дысцыпліны ў Ордэне, увёў стражэйшае адзенне; заахвочваў развіццё адукацыі: у гарадах адкрываліся пачатковыя школы, а ў Марыенбургу быў створана вышэйшая навучальная ўстанова для членаў Ордэна. Час ад часу праводзіліся ваенныя вучэнні.
Сканаў 24 чэрвеня 1382 года каля сваёй рэзідэнцыі — замка Марыенбург. Пахаваны ў пахавальні вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна пад капліцай Святой Ганны ў Марыенбургу.
ПамяцьПравіць
Вінрых фон Кніпродэ, нароўні з Германам фон Зальца, з'яўляецца адным з найбольш вядомых вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна. Некаторыя аб'екты носяць яго імя, напрыклад, вуліцы ў Вільгельмсхафене і Берліне. Таксама ў яго гонар названа пачатковая каталіцкая школа ў Монхайме-на-Рэйне. Каля Марыенбургскага замка Вінрыху фон Кніпродэ ўсталяваны помнік.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Borchert F. Die Hochmeister des Deutschen Ordens in Preußen erschienen // Preußischen Allgemeinen Zeitung. — am 27. — Oktober 2001.
- Conrad K. Winrich von Kniprode (6.1.1352 — 24.6.1382) / Arnold U. // Die Hochmeister des Deutschen Ordens 1190—1994. — Marburg, 1998. — S. 84 — 88. — ISBN 3-7708-1104-6.
- Lohmeyer K. Winrich von Kniprode // Allgemeine Deutsche Biographie. — Band 16. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1882. — S. 295—297.
- Prutz H. Die Ritterorden. — Berlin: Bechermünz Verla, 1908.
- Sonthofen W. Der Deutsche Orden. — Augsburg: Weltbild Verlag, 1995.
- Zimmerling D. Der Deutsche Ritterorden. — München: ECON Verlag, 1998.
Папярэднік: Генрых Дуземер |
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 1351–1382 |
Пераемнік: Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн |