Украінская інжынерна-педагагічная акадэмія

Украінская інжынерна-педагагічная акадэмія (укр.: Українська інженерно-педагогічна академія) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве.

Украінская інжынерна-педагагічная акадэмія
Українська інженерно-педагогічна академія
Арыгінальная назва Українська інженерно-педагогічна академія
Міжнародная назва Ukrainian Engineering Pedagogics Academy
Заснаваны 1958
Тып профільная ВНУ
Рэктар Olena Kovalenko[d]
Студэнты 10 000
Краіна
Размяшчэнне Харкаў
Сайт uipa.edu.ua/ua/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Навучальная ўстанова па інжынерна-педагагічнай адукацыі заснавана ў 1958 годзе. Да 1990 года называлася Украінскім завочным політэхнічным інстытутам, з 1990 па 1994 гады — Харкаўскім інжынерна-педагагічным інстытутам.

Галоўным заданнем завочнага політэхнічнага інстытута была падрыхтоўка інжынерных кадраў для прамысловасці, якая аднаўлялась пасля вайны. Спачатку навучанне праводзілася толькі на завочнай форме. У 1966 годзе была адкрыта падрыхтоўка па дзённай форме навучання.

Знаходзіцца ў будынку палаца харкаўскага генерал-губернатара (затым — будынак Харкаўскага ўніверсітэта) і сумежных з ім будынках на вул. Універсітэцкай.

Структура

правіць
  • факультэт энергетыкі, энергазберагальных тэхналогій і аўтаматызацыі энергетычных працэсаў
  • факультэт камп’ютарных і інтэграваных тэхналогій у вытворчасці і адукацыі
  • тэхналагічны факультэт
  • факультэт міжнародных адукацыйных праграм
  • вучэбна-навуковы прафесійна-педагагічны інстытут у г. Бахмут

Спасылкі

правіць