Укргазбанк
Укрга́збанк (укр.: Укргазбанк) — украінскі камерцыйны банк, заснаваны ў 1993 годзе, на 94,9 % належыць дзяржаве. Па памерах актываў і доляй на рознічным рынку ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых банкаў Украіны. Агульныя памеры актываў па стане на канец 2015 года, складалі 41 мільярд грыўняў. Сетка абслугоўвання банка ўключае каля 180 аддзяленняў ва ўсіх рэгіёнах Украіны.[3] Банкаматы Укргазбанка ўваходзяць у сетку «УкрКарт» якая налічвае каля 1000 банкаматаў.
ПАТ АБ «Укргазбанк» | |
---|---|
Тып | Публічнае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 21 ліпеня 1993 (31 год) |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Кіеў, вул. Б. Хмяльніцкага, 16/22 (Юрыдычная рэгістрацыя: Кіеў, вул. Ерэванская, 1) |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Кірыл Яўгенавіч Шэўчэнка (Старшыня праўлення) |
Галіна | Фінансавыя паслугі |
Чысты прыбытак | ▲ 259,672 млн. грн. (2015)[1] |
Актывы | ▲ 41,555 млрд. грн. (31.12.2015)[2] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Аўдытар | Ernst & Young |
Сайт | ukrgasbank.com |
Галоўны офіс Укргазбанка размешчаны ў Кіеве. У 2015 годзе банк атрымаў чысты прыбытак у памеры 259 мільёнаў грывен, у папярэднім 2014 годзе былі страты на 3,382 мільярда грывен.[4]
Гісторыя
правіцьАБ «Укргазбанк» з’яўляецца правапераемнікам ААТ АБ «Укргазбанк», ЗАТ «Інтергазбанк» і АТЗТ «Хаджибейбанк», зарэгістраванага Нацыянальным Банкам Украіны 21 ліпеня 1993 года (рэгістрацыйны № 183).[5]
АБ «Укргазбанк» увайшоў у пералік аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці, якія маюць стратэгічнае значэнне для эканомікі і бяспекі дзяржавы. Такое рашэнне зацверджана Пастановай № 83 Кабінета Міністраў Украіны ад 4 сакавіка 2015 года.[6]
25 чэрвеня 2015 года да Укргазбанка быў далучаны неплацежаздольны банк «Київ», што прывяло да росту актываў і пасіваў.[7] 2015 год Укргазбанк скончыў з прыбыткам у 260 млн грн.[8] Па выніках першага паўгоддзя 2016 года Банк увайшоў у пяцёрку найбуйнейшых банкаў Украіны па аб’ёме актываў (51,4 млрд грн.)[9] За шэсць месяцаў 2016 года станоўчы фінансавы вынік Укргазбанка склаў 91,299 млн грыўняў.[10]
31 мая 2016 года Укргазбанк датэрмінова і ў поўным аб’ёме пагасіў астатак запазычанасці па доўгатэрміновых крэдытах рэфінансавання і стабілізацыйным крэдытах,[11] атрыманымі ад НБУ яшчэ ў 2008—2009 гадах для падтрымання ліквіднасці і паляпшэння фінансавага стану ў рамках Праграмы фінансавага аздараўлення.
Укргазбанк стаў упаўнаважаным банкам на ажыццяўленне разлікаў па мытных плацяжах.[12] Адпаведнае рашэнне зацверджана пратаколам ДФС ад 09.06.2016 № 4, на падставе пункта 5.11 Парадка правядзення конкурсу па вызначэнні ўпаўнаважанага банка на ажыццяўленне разлікаў з дзяржаўным бюджэтам па мытных плацяжах, зацверджанага загадам Міністэрства фінансаў Украіны ад 29.09.2014 № 984, зарэгістраваным у Міністэрстве юстыцыі Украіны 26.11.2014 за № 1514/26291.
30 чэрвеня 2016 года рэйтынгавае агенцтва «Експерт-Рейтинг» прыняло рашэнне[13] аб павышэнні крэдытнага рэйтынгу Укргазбанка па нацыянальнай шкале да ўзроўню uaAА+. Пазычальнік з рэйтынгам uaAА+ характарызуецца высокай крэдытаздольнасцю ў параўнанні з іншымі ўкраінскімі пазычальнікамі.
Кіраўніцтва
правіць- Старшыня Праўлення — Кірыл Яўгенавіч Шэўчэнка
- Першы намеснік Старшыні Праўлення — Кравец Андрэй Мікалаевіч
- Намеснік Старшыні Праўлення — Васілец Наталія Яўгенаўна
- Намеснік Старшыні Праўлення — Дубровін Аляксандр Віталевіч
- Намеснік Старшыні Праўлення — Маскаленка Сяргей Іванавіч
- Намеснік Старшыні Праўлення — Чэрнышоў Дзяніс Віктаравіч
- Галоўны бухгалтар — Хрусталёва Наталія Генадзеўна
Прыярытэты развіцця
правіцьУ 2016 годзе Укргазбанк абраў нішавую стратэгію развіцця «ЕКО-банку»[14] для павышэння энергаэфектыўнасці і энергетычнай незалежнасці Украіны, а таксама для ўсебаковай падтрымкі праектаў, звязаных з эфектыўным выкарыстаннем энергарэсурсаў і памяншэннем шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. 17 мая 2016 года Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) і «Укргазбанк» падпісалі пагадненне па спрашчэнні доступу да фінансавання для кампаній, якія жадаюць увесці аднаўленчыя і энергазберагальныя тэхналогіі і дапамагчы раскрыць «зялёны» эканамічны патэнцыял краіны.[15]
Прыярытэтнымі напрамкамі ў развіцці Банка з’яўляецца работа з карпаратыўным, малым і сярэднім бізнесам, а таксама праца з фізічнымі асобамі.
Фінансавыя паказчыкі
правіцьПа выніках справаздачы фінансавай дзейнасці ў 2015 годзе актывы Укргазбанка склалі 41,5 мільярд грыўняў, яго прыбытак склаў 259 672 тысяч грыўняў.[16]
Актывы Укргазбанка на 1 студзеня 2014 года склалі 23793,944 мільёна грыўняў, крэдытны партфель — 10257,721 мільёонаў грыўняў, уласны капітал — 4522,482 мільёна грыўняў.[17] 2013 год банк скончыў з чыстым прыбыткам 1,002 мільярд грыўняў.
Па дадзеных міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch, да пачатку фінансавага крызісу, які прывёў да нацыяналізацыі банка, ААТ АБ «Укргазбанк» кантраляваўся дэпутатам Вярхоўнай Рады Васілём Горбалям (39 %) і дэпутатам Кіеўрады Амяльяненка Аляксеем (29 %).[18]
Рэкапіталізацыя
правіцьУ выніку дзейнасці кіраўніцтва банка, Нацыянальны банк Украіны і Міністэрства фінансаў Украіны для пераадолення наступстваў фінансавага крызісу Кабінет міністраў Украіны у сакавіку 2011 года прынялі рашэнне аб правядзенні дакапіталізацыі банка на суму 4,3 млрд грн.
Структура ўласнасці
правіцьПа стане на 7 верасня 2015 года структура уласнасці з’яўляецца наступнай:[19][20]
Уладальнік акцый | Працэнт эканамічных правоў |
Дзяржава Украіна (Міністэрства фінансаў Украіны) | 94,9409 % |
Іншыя акцыянеры юрыдычныя і фізічныя асобы | 1,2692 % |
Эмітэнт АБ «Укргазбанк» (уласныя каштоўныя паперы) | 3,7468 % |
Крыніцы
правіць- ↑ Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.) . ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.) . ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.) . ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Фінансова звітність АБ "УКРГАЗБАНК" за 2015 рік «МСФЗ» (укр.) . ukrgasbank.com (19 кастрычніка 2016). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Укргазбанк: Про банк (руск.) . Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ «Про затвердження переліку об'єктів державної власності, що мають стратегічне значення для економіки і безпеки держави» (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Укргазбанк поглотил банк «Киев» (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ «Укргазбанк» отримав 260 мільйонів прибутку в 2015 році (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ «Укргазбанк» по итогам полугодия вошел в пятерку крупнейших банков Украины (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ «Укргазбанк» отримав 91 млн. гривень прибутку (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Государственный Укргазбанк досрочно погасил стабилизационный кредит НБУ почти на 2 млрд грн (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Оголошення про результати конкурсу з визначення уповноваженого банку на здійснення розрахунків з державним бюджетом за митними платежами (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2019. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Повышен кредитный рейтинг АБ «УКРГАЗБАНК» (руск.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Фінансування ЕКО-проектів (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2016. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ IFC та «Укргазбанк» домовилися спростити доступ до «зелених» грошей (укр.). Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Річна фінансова звітність за міжнародними стандартами фінансової звітності (МСФЗ) 2015 рік (укр.). www.ukrgasbank.com. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Річний звіт 2013 (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Річний звіт 2013 (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2014. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ АТ Укргазбанк: Структура власності (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2013. Праверана 23 чэрвеня 2017.
- ↑ Довідка про кількість акцій (укр.) . Укргазбанк (13 лютага 2013). Праверана 23 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)