Уладзімір Аляксандравіч Куўшыннікаў

Уладзімір Аляксандравіч Куўшыннікаў (нар. 1936) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1993)[3].

Уладзімір Аляксандравіч Куўшыннікаў
Дата нараджэння 21 студзеня 1936(1936-01-21) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, навуковец, гематолаг, анколаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Навуковая сфера гематалогія, анкалогія і дзіцячы лейкоз[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў сярэднюю школу, 1952, Мінскі медыцынскі інстытут, 1958. Педыятр Лельчыцкай раённай бальніцы Гомельскай вобласці, 1958—1961; аспірант кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, 1961—1963. Асістэнт кафедры, 1963—1988; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1967. Дацэнт кафедры, 1988—1992; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1990; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1991. Загадчык 3-й кафедры дзіцячых хвароб Мінскага медыцынскага інстытута, 1992-; прысвоена вучонае званне прафесара, 1993[4].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна навуковых інтарэсаў: педыятрыя і гематалогія; адаптацыя дзіцячага арганізма да неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі ў рэспубліцы; прафілактыка анкалагічных і гематалагічныя захворванняў у дзяцей[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999