Уладзімір Аляксандравіч Мірончык
Уладзімір Аляксандравіч Мірончык (18 мая 1989, в. Замошша, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі музыказнавец, дырыжор, кампазітар, паэт.
Уладзімір Аляксандравіч Мірончык | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 18 мая 1989 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Маці | Валянціна Мечыславаўна Мірончык[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыказнавец, дзеяч культуры, дырыжор, паэт, кампазітар |
Інструменты | акардэон |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 18 мая 1989 года ў вёсцы Замошша Зарэчанскага (цяпер Акцябрскага) сельскага савета Лагойскага раёна.
Шмат гадоў жыў і працаваў у Лагойску. Пад яго кіраўніцтвам народны вакальны ансамбль «Лагойская жывіца»[1] двойчы заваёўваў званне лаўрэата Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (2019 год — лаўрэат ІІІ ступені [2], 2021 год — лаўрэат ІІ ступені[3], стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Новыя вяршыні» (2020 год)[4].
Творчасць Правіць
З’яўляецца аўтарам музычных твораў[5] для акардэона[6], фартэпіяна[7], аргана, аркестравых і харавых партытур. У 2017 годзе выпусціў зборнік нот «Вальсы для акардэона» [8].
Аўтар зборніка паэзіі «Беларусам» (2017)[9]. (Зборнік намінаваўся на прэмію імя Багдановіча [10] і прэмію імя Арсенневай) [11]
Сярод найбольш значных твораў кампазітара — зборнік музыкі ў старадаўнім стылі «Лагойскі сшытак» (імаверна, назва зборніку дадзена па аналогіі з музычнымі помнікамі Беларусі «Полацкі сшытак» і «Віленскі сшытак»), «Рэквіем», сімфанічная карціна «BROWN»
Кнігі Уладзіміра Мірончыка напісаны на беларускай мове. Вершы з ілюстрацыямі «Легенды і паданні» [12], зборнік паэзіі «Думкі» [13], кніга прозы і вершаў «Выбранае»[14]
Як музыказнаўца стварыў беларускамоўны цыкл мастацкіх біяграфій (музычнай літаратуры ў аўдыёфармаце) класічных кампазітараў[15].
Музычныя творы Уладзіміра Мірончыка размешчаны на розных лічбавых платформах, у тым ліку soundcloud [16].
Зноскі
- ↑ logoysk.gov.by
- ↑ narachanka.by
- ↑ minsk-region.gov.by Архівавана 30 верасня 2022.
- ↑ logoysk.by
- ↑ https://classic-online.ru/ru/performer/16481
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2022. Праверана 30 верасня 2022.
- ↑ https://budzma.org/event/kantsert-kampazitara-uladzimira-mironchyka-lagoysku-
- ↑ ISMN 979-0-804501-00-1
- ↑ ISBN 978-985-6950-91-2
- ↑ [1]
- ↑ [2]
- ↑ [3]
- ↑ [4]
- ↑ knihi.com
- ↑ youtube.com
- ↑ soundcloud.com