Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч
Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч (18 снежня 1918, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён — 28 ліпеня 1980) — Герой Савецкага Саюза (15.8.1944). Заслужаны настаўнік БССР (1969).
Уладзімір Аляксеевіч Парахневіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1980 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 снежня 1918 г. ў в. Аўсімавічы Бабруйскага раёна. Скончыў БДУ (1941). З жніўня 1941 г. ў падпольнай групе Варатынскага сельсавета. З ліпеня 1942 г. партызан 537-га атрада, камандзір дыверсійнай групы атрада, якая дзейнічала на чыгунцы Жлобін-Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. З лістапада 1943 г. Парахневіч з'яўляўся палітруком роты 539-га партызанскага атрада, з чэрвеня 1944 г. Камандзір 102-га атрада 9-й партызанскай брыгады імя С. М. Кірава. Пасля вайны на камсамольскай і педагагічнай рабоце ў Мінску.
Аўтар падручнікаў для школы, кнігі «Вогненныя віхуры» (1969). Памёр 28.7.1980 г.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 94. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.