9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

9-я партызанская брыгада імя С. М. Кіравапартызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1944 года на базе 539-га атрада, арганізаванага ў кастрычніку 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага раёна. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (831 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камісару 102-га атрада брыгады У. А. Парахневічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

9-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава
Гады існавання 1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 831 партызан (27.6.1944)
Дыслакацыя Кіраўскі раён
Войны Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. Л. Нікіцін
  • 539-ы атрад;
  • 101-ы атрад;
  • 102-і атрад.

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісар

правіць
  • І. М. Пруднікаў

Начальнік штаба

правіць
  • П. С. Царапкін

Гісторыя

правіць

Партызаны ў жніўні 1943 года ў раёне станцыі Рагачоў і ў чэрвені 1944 года ў раёне станцыі Латва ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна». У кастрычніку 1943 года каля станцыі Чырвоны Бераг пусцілі пад адхон 4 эшалоны. У маі 1944 разбілі 13 аўтамашын, разбурылі 11 мастоў, 3,5 км палявой тэлеграфнай лініі. У чэрвені 1944 года вялі баі з ворагам, які адступаў уздоўж шашы МагілёўБабруйск.

Зноскі

Літаратура

правіць