Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі

Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі (14 жніўня 1842, с. Шусцяны, сучасн. Латвія — 28 красавіка 1883) — расійскі прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі.

Уладзімір Ануфрыевіч Кавалеўскі
руск.: Владимир
Дата нараджэння 2 (14) жніўня 1842
Месца нараджэння
Дата смерці 15 (27) красавіка 1883 (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Соф’я Кавалеўская[1][2][…]
Дзеці Соф'я Уладзіміраўна Кавалеўская[d]
Род дзейнасці палеантолаг, заолаг, геолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера палеанталогія[3] і геалогія[3]
Месца працы
Навуковая ступень master[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Брат А. Кавалеўскага, муж Соф'і Кавалеўскай. Паслядоўнік і прапагандыст вучэння Ч. Дарвіна. У 1869—1874 гг. працаваў у Францыі, Германіі, Англіі, з 1875 г. у Пецярбургскім універсітэце, з 1880 г. дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта.

Аўтар працы па гісторыі развіцця канечнасцей капытных жывёл. Першым з палеантолагаў дастасаваў эвалюцыйнае вучэнне да праблем філагенезу пазваночных. Адкрыў узаемасувязь марфалогіі і функцыянальных змен у залежнасці ад умоў існавання, адзначыў, што існуе залежнасць узаемасувязі з геалагічнымі пераўтварэннямі. Пераклаў на рускую мову шэраг работ Ч. Дарвіна.

Бібліяграфія

правіць
  • Собр. науч. тр. Т. 1—2. М., 1950—56.

Зноскі