Уладзімір Барысавіч Баркоўскі
Уладзімір Барысавіч Баркоўскі (аператыўны псеўданім «Дэн»; 16 кастрычніка 1913, Белгарад — 21 ліпеня 2003, Масква) — расійскі разведчык. Герой Расіі.
Уладзімір Барысавіч Баркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 2003 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1930 г., пасля заканчэння школы, пераехаў у п. Краснагорск (Падмаскоўе). Працаваў слесарам на машынабудаўнічым заводзе «Стандарт-бетон» № 1 і адначасова вучыўся на рабфаку. У 1934 г. паступіў у Маскоўскі станка-інструментальны інстытут, займаўся ў Маскоўскім студэнцкім аэраклубе. Пасля заканчэння інстытута (1939) быў запрошаны на працу ў органы Дзяржаўнай бяспекі і ў 1940 г., пасля гадавой разведвальнай школы асобага прызначэння, быў накіраваны ў Лондан (Вялікабрытанія) па лініі навукова-тэхнічнай разведкі.
Афіцыйна лічыўся на пасадзе аташэ Пасольства СССР у Вялікабрытаніі. Завербаваў у Лондане шэраг каштоўных агентаў, у тым ліку і сярод англійскіх вучоных, якія распрацоўвалі атамную зброю. Менавіта ад «Дэна» прыйшла ў Маскву першая інфармацыя аб атамных распрацоўках у кастрычніку 1941 г. Інфармацыя, якую ён перадаваў, адыграла істотную ролю ў стварэнні атамнай зброі ў СССР. Акрамя таго ён датычны да крадзяжу сакрэтаў найноўшых англійскіх радыёлакатараў.
Пасля вяртання з Лондана працаваў на кіраўнічых пасадах ва Упраўленні навукова-тэхнічнай разведкі, неаднаразова знаходзіўся ў працяглых камандзіроўках у ЗША і краінах Заходняй Еўропы па справах разведкі. З 1954 г. кіраўнік амерыканскага аддзела навукова-тэхнічнай разведкі. Узначальваў рэзідэнтуры, у тым ліку ў 1956-1962 гг. у ЗША.
У 70-я гады з'яўляўся прафесарам кафедры спецдысцыплін Акадэміі знешняй разведкі, кандыдат гістарычных навук. З 1984 г. палкоўнік Баркоўскі ў адстаўцы, але працягваў да свайго скону працаваць у КДБ СССР і Службе знешняй разведкі РФ.
За заслугі ў разведвальнай працы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Знак Пашаны, шматлікімі медалямі, а таксама нагруднымі знакамі «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі» і «За службу ў разведцы». 15 чэрвеня 1996 г. Указам прэзідэнта РФ было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, з уручэннем медаля «Залатая Зорка» (№ 329).
Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве. У 2005 г. ў Парку Перамогі г. Белгараду і ў 2009 г. на тэрыторыі ЗАТ «Бецема» ў Краснагорску былі адкрыты бюсты. У 2010 г. ў Краснагорску на доме, дзе ён жыў, была ўсталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дегтярев К., Колпакиди А. Внешняя разведка СССР. — М.: Яуза Эксмо, 2009. — 736 с. — (Энциклопедия спецслужб). — 4000 экз. — ISBN 978-5-699-34180-1.
Спасылкі
правіць- Уладзімір Барысавіч Баркоўскі на сайце «Героі краіны»