Уладзімір Віктаравіч Цімашэнкаў

Уладзімір Віктаравіч Цімашэнкаў (25 лістапада 1946, Масква, Расія — 26 лістапада 2014) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, біямеханікі. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (2001). Cуддзя нацыянальнай катэгорыі па веласіпеднаму спорту.

Уладзімір Віктаравіч Цімашэнкаў
Дата нараджэння 25 лістапада 1946(1946-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2014(2014-11-26) (68 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт», 1970; аспірантура, 1977).

Працаваў у Навукова-даследчым інстытуце фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1997—2001, намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце), Беларускім інстытуце правазнаўстве (Мінск, 2003—2011, кафедра фізічнага выхавання, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2011—2014, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра фізічнага выхавання і спорту, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: функцыянальная дыягностыка арганізма чалавека; тэорыя і методыка спартыўнай трэніроўкі і аздараўленчай фізкультуры; спартыўная метралогія і біямеханіка.

Узнагароды правіць

Граматы Міністэрства спорту і турызму Беларускай ССР (1978, 1979), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Камітэта па фізічнай культуры і спорту СССР (1980), нагрудны знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2009) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Основы реализации потенциальных способностей спортсменов в циклических локомоциях с механическими преобразователями движений (на модели велосипедного педалирования) : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.04 ; 01.02.08 : защищена 11.03.1997 : утверждена 15.12.1997 / Тимошенков Владимир Викторович. — Минск, 1997.
  • Самоорганизация образа жизни студентов Беларуси и Польши : монография / В. В. Тимошенков, А. Н. Тимошенкова, В. Староста. — Минск, 2009.

Зноскі

Літаратура правіць