Уладзімір Георгіевіч Загашвілі
Уладзімір Георгіевіч Загашвілі (26 ліпеня 1929, Дзаўджыкаў Паўночна-Асецінскай АССР — 10 чэрвеня 2015, Мінск, Беларусь) — беларускі ваенны ўрач-тэрапеўт. Палкоўнік медыцынскай службы ў адстаўцы. Заслужаны ўрач БССР (1979)[1].
Уладзімір Георгіевіч Загашвілі | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 2015 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач, ваенны ўрач, тэрапеўт, медыцынскі адміністратар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў ваенна-медыцынскі факультэт Харкаўскага медыцынскага інстытута (1954) і факультэт удасканалення ўрачоў Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава ў Ленінградзе (1963). Ветэран узброеных сіл СССР[1]. Галоўны тэрапеўт Беларускай ваеннай акругі ў 1972—1981 гадах[1]. Галоўны тэрапеўт Паўночнай групы войск у 1981—1982 гадах. У 1982—2002 гадах галоўны ўрач Урачэбна-фізкультурнага дыспансера «Дынама»[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Загашвили, Владимир Георгиевич (врач; род. 1929) (руск.)
Літаратура
правіць- К 85-летию Владимира Георгиевича Загашвили / О. С. Ишутин // Военная медицина. ― 2014. ― № 4. ― С. 158―159
- Ишутин О. С. Руководители военной медицины Беларуси 1914—2014 гг. / О. С. Ишутин — Минск. Колорград, 2018. С. 248-251