Уладзімір Барысавіч Гройсман

(Пасля перасылкі з Уладзімір Гройсман)

Уладзімір Барысавіч Гройсман (укр.: Володимир Борисович Гройсман; нарадзіўся 20 студзеня 1978 года, Вінніца) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністар Украіны з 14 красавіка 2016 года да 29 жніўня 2019 года. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 27 лістапада 2014 да 14 красавіка 2016 года. Дарадца Рады народнай бяспекі і абароны Украіны.[4]

Уладзімір Барысавіч Гройсман
укр.: Володимир Борисович Гройсман
народны дэпутат Украіны
27 лістапада 2014 — 14 красавіка 2016
mayor of Vinnytsia[d]
28 сакавіка 2006 — 27 лютага 2014
Папярэднік Oleksandr Dombrovskyi[d]
Minister of Communities and Regional Development[d]
27 лютага 2014 — 27 лістапада 2014
Папярэднік Hennadiy Temnyk[d]
Пераемнік Hennadiy Zubko[d]
Прэм’ер-міністр Украіны
25 ліпеня 2014 — 31 ліпеня 2014
Папярэднік Арсеній Пятровіч Яцанюк
Пераемнік Арсеній Пятровіч Яцанюк
старшыня Вярхоўнай Рады Украіны[d]
27 лістапада 2014 — 14 красавіка 2016
Папярэднік Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў
Пераемнік Андрэй Уладзіміравіч Парубій
Прэм’ер-міністр Украіны
14 красавіка 2016 — 29 жніўня 2019
Папярэднік Арсеній Пятровіч Яцанюк
Пераемнік Аляксей Валер’евіч Ганчарук
Нараджэнне 20 студзеня 1978(1978-01-20)[1][2][…] (46 гадоў)
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст, адвакат
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Кавалерскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Імянная агнястрэльная зброя
Сайт realgroysman.com/… (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 2006 па 2014 год — гарадскі глава Вінніцы. Віцэ-прэзідэнт «Асацыяцыі гарадоў Украіны ў пытаннях жыллёвай гаспадаркі» (2010—2014). З 2014 году віцэ-прэм’ер ураду Украіны і міністар мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі (з 27 лютага да 2 снежня 2014 года).

Дзяцінства і маладосць правіць

У 1994 годзе скончыў Вінніцкую сярэднюю школу № 35. Ва ўзросце 14 гадоў пачаў працоўную дзейнасць на прадпрыемстве свайго бацькі. У жніўні 1994 года ва ўзросце 16 гадоў быў прызначаны камерцыйным дырэктарам прыватнага малога прадпрыемства «Вока», з лістапада 1994 года — камерцыйным дырэктарам прадпрыемства «Юнацтва» свайго бацькі Барыса Гройсмана, дэпутат Вінніцкае гарадской рады 24-га склікання (2002—2006 гг.).

У 2003 годзе скончыў недзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову — Міжрэгіянальную акадэмію кіравання людзьмі па спецыяльнасці «Правазнаўства». У лютым 2010 года скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны, стаўшы магістрам па спецыяльнасці «Кіраванне грамадскім развіццём» і спецыялізацыі «Упраўленне на абласным і мясцовым узроўнях».

Дарослае жыццё правіць

На пасадзе главы горада Вінніца правіць

У 2002 годзе ва ўзросце 24-х гадоў перамог на выбарах па акрузе № 29 і стаў самым маладым паслом Вінніцкай гарадской рады. У лістападзе 2005 года абраны пісарам Вінніцкае гарадской рады і выконваючым абавязкі главы горада Вінніца. У сакавіку 2006 года перамог на выбарах главы горада Вінніца.

На наступных выбарах 31 кастрычніка 2010 г. быў вылучаны на пасаду гарадскога главы Вінніцы ад грамады «Сумленне Украіны» і пераабраны главою са значнай падтрымкай — 77,8 % галасоў.

На пасадзе главы горада Гройсман вёў праграму замены ліхтароў і асвятлення вуліц, якая была ўведзена яшчэ ў 2002 годзе; распачаў праект энергазберажэння і максімальнага асвятлення горада. Падчас першага году на пасадзе главы горада Вінніца пачаў маштабны рамонт асфальтавага пакрыцця ўсіх магістральных і многіх другарадных вуліц горада. У 2006 годзе дасягнуў значнага памяншэння маштабаў стыхійнага гандлю.

У снежні 2006 года пасля падпісання Мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Швейцарскай Канфедэрацыі і Украіны спрыяў пачатку супрацоўніцтва паміж Вінніцай і ўправай Цюрыха. З 2007 па 2011 гады Вінніца атрымала ад Цюрыха 116 спісаных трамвайных вагонаў 1959 і 1960-х гадоў вытворчасці. Пазней у іх зявіўся бясплатны Wi-Fi. У 2012 ініцыявана рэфармаванне гарадскога транспарту, скарочана колькасць маршрутных таксі. У 2013 годзе ў доўг закуплена 30 аўтобусаў і 40 тралейбусаў.

Акрамя замежнай падтрымкі былі створаны інструменты ўдзелу мясцовага капіталу ў развіцці горада. Так на ўмовах сумеснага фінансавання ў Вінніцы ўжо больш за 5 гадоў ажыццяўляецца пракладка вадаправода і каналізацыі, рамантуюцца вуліцы ў прыватным сектары, змяшчаецца палігон цвёрдых бытавых адходаў у прыгараднай ваколіцы.

У 2008 годзе спрыяў стварэнню першага «Празрыстага офісу» па прадастаўленні адміністрацыйных паслуг насельніцтву, у далейшым сістэма «празрыстых офісаў» на базе былых райвыканкамаў Вінніцы была распаўсюджана па Украіне.

З 2007 па 2013 гады дамогся прыходу ў Вінніцу знешніх інвестыцый у аб’ёме больш чым 736 млн грн.

Служба ва ўрадзе Украіны правіць

27 лютага 2014 па запрашэнні прэм’ер-міністра Украіны Арсенія Яцанюка заняў пасаду віцэ-прэм’ер-міністра Украіны — міністер мясцовага развіцця, будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі. Асноўны напрамак дзейнасці — правядзенне задумы раздачы ўлады мясцовым урадам на месцах[5][6].

Выступіў каардынатарам рэформы дзяржаўных кантралюючых органаў. У перыяд лета-восень 2014 узначальваў: Урадавы антыкрызісны энергетычны штаб; Дзяржаўную камісію па расследаванні прычын авіякатастрофы самалёта Боінг 777 (з 17 ліпеня 2014); каардынаваў працу штаба па працы з бежанцамі; аднаўленне Данбаса і працу з міжнароднымі донарамі.

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны правіць

У Вярхоўную Раду трапіў па спісе Блока Пятра Парашэнкі. Адзін з заклікаў яго перадвыбарнай кампаніі: «Ганаруся, што я — Украінец!».

27 лістапада 2014 абраны старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны. 15 снежня 2014 зацверджаны ў складзе РНБА.

Падтрымаў законапраект аб забароне расійскіх серыялаў, аднак яго падпісанне зацягнулася, паколькі рэгламентны камітэт Вярхоўнай Рады разглядаў скаргу незадаволеных паслоў.

2 ліпеня 2015 падтрымаў скандальны і папулісцкі закон аб рэструктурызацыі валютных крэдытаў, у далейшым непадпісаны Прэзідэнтам.

Падчас ўрадавага крызісу 2016 разглядаўся як адзін з магчымых прэтэндэнтаў на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны ад прыхільнікаў П. Парашэнкі[7][8][9].

На чале ўраду Украіны правіць

14 красавіка 2016 абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Украіны[10][11][12]. Адпаведную пастанову падтрымалі 257 паслоў прыхільнікаў ятра Парашэнкі, Народнага фронту, групы «Адраджэнне» і групы «Воля народа»[13]. Склаў паўнамоцтвы, згодна з украінскім заканадаўствам, на пачатку першага пасяджэння новаабранай Вярхоўнай Рады 29 жніўня 2019 года.

Узнагароды правіць

  • Ордэн «За заслугі» II ст. (27 чэрвеня 2012) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё Украіны, важкія працоўныя дасягненні і высокі прафесіяналізм
  • Ордэн «За заслугі» III ст. (26 чэрвеня 2008) — за важкі асабісты ўклад у развіццё канстытуцыйных асноў ўкраінскай дзяржаўнасці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і з нагоды Дня Канстытуцыі Украіны

Узнагароджаны кавалерскім Крыжам Ордэна Заслуг Рэспублікі Польшча.

Крытыка правіць

Пасля таго, як Уладзімір Гройсман прапанаваў звольніць 10 % суддзяў замест абрання іх без абмежавання часу працы, яго абразілі словы Грамады юрыстаў Украіны і Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева. «Грамада юрыстаў Украіны лічыць недапушчальнымі і супярэчлівымі прынцыпы вяршэнства права, любыя формы калектыўнай адказнасці, у прыватнасці, вызваленне суддзяў у прапанаваны Уладзімірам Гройсманом спосабам». 12 лістапада 2015, у дзень галасавання за антыдыскрымінацыйныя законы, рэзка выступіў супраць аднаполых шлюбаў.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты. Разам з жонкай Аленай выхоўвае дзвюх дачок — Крысціну і Юлію і сына Давыда.

Зноскі

  1. Wolodymyr Boryssowytsch Hrojsman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Volodymyr Hrojsman // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%97%D0%BD%D1%81%D1%8C%D0%BA%D0%B0_%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%B3%D1%96%D1%8F_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B9%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0
  4. Про склад Ради національної безпеки і оборони України
  5. Дэцэнтралізацыя — Гройсман прагназуе, што пераходны перыяд дэцэнтралізацыі будзе доўжыцца не менш 2 гадоў(недаступная спасылка)
  6. Дэцэнтралізацыя ва Украіне — Дэцэнтралізацыя не дасць Данбасу ўласныя танкі і «Грады» — Гройсман(недаступная спасылка)
  7. Яцанюка мае замяніць Гройсман. Украіна ў чаканні новага прэм’ера
  8. Спікер Уладзімір Гройсман даў згоду ўзначаліць урад Украіны
  9. Гройсман працягвае перамовы па новым урадзе Украіны
  10. Уладзімір Гройсман — новы прэм’ер-міністр Украіны
  11. Гройсман — новы прэм’ер Украіны Архівавана 3 жніўня 2020.
  12. Прэм’ер-міністрам Украіны стаў Уладзімір Гройсман
  13. Яцанюк звольнены, прэм’ерам Украіны прызначаны Гройсман Архівавана 22 красавіка 2016.

Спасылкі правіць