Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам
Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне.
Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам | |
---|---|
Міжрегіональна академія управління персоналом | |
Арыгінальная назва | Міжрегіональна академія управління персоналом |
Міжнародная назва | Interregional Academy of Personnel Management |
Заснаваны | 1989 |
Тып | прыватны ўніверсітэт |
Прэзідэнт | Расціслаў Георгіевіч Шчокін |
Рэктар | Міхаіл Фёдаравіч Ганчарэнка |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Фрамэціўская 2, 03039 г. Кіеў, Украіна |
Сайт | maup.com.ua |
Агульная характарыстыка
правіцьАкадэмія ўтворана ў 1989 годзе як недзяржаўная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, якая прафесійна займаецца праблемамі менеджменту і бізнесу. Заснавальнік, першы рэктар і прэзідэнт акадэміі — Георгій Васільевіч Шчокін. У акадэміі вучацца студэнты з 39 краін свету па 20 спецыяльнасцях і 109 спецыялізацыях. Акадэмія ўключае Прэзідэнцкі ўніверсітэт у Кіеве, Усеўкраінскі ўніверсітэт (больш за 40 інстытутаў, філіялаў, даччыных структур ва ўсіх рэгіёнах Украіны) і Міжнародны адкрыты ўніверсітэт (Інстытут міжнароднай адукацыі ў Кіеве і сетка цэнтраў за мяжой). Навучальны працэс забяспечваюць больш за 2300 выкладчыкаў, 70 % з якіх — дактары і кандыдаты навук. Акадэмія мае ліцэнзію Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, у тым ліку на наданне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам, і акрэдытаваная па IV (вышэйшаму) ўзроўню па ўсіх спецыяльнасцях і выдае дыпломы дзяржаўнага ўзору. Акадэмія не раз трапляла ў гучныя скандалы, звязаныя з антыўкраінскімі і ксенафобскімі выказваннямі выкладчыкаў, антысемітызмам і адмаўленнем Халакосту, неналежнай якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў і інш.
Структура
правіцьІнстытуты і факультэты
правіць- Інстытут дызайну, архітэктуры і журналістыкі
- Інстытут медыцынскіх і фармацэўтычных навук
- Інстытут менеджменту, эканомікі і фінансаў
- Інстытут міжнародных адносін і сацыяльных навук
- Інстытут правы
- Факультэт камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт фармацыі
- Дэснянскі інстытут
Рэгіянальныя прадстаўніцтвы
правіць- Адэскі інстытут
- Багуслаўскі інфармацыйны цэнтр
- Барыспільскі факультэт муніцыпальнага менеджменту
- Білацаркоўскі цэнтр дыстанцыйнага навучання
- Бэрдычыўскі цэнтр дыстанцыйнага навучання
- Бэрэзанскі інстытут
- Валынскі інстытут імя В. Ліпінскага ў г. Луцк
- Вінніцкі інстытут
- Данецкі інстытут у г. Краматорск
- Дніпроўскі інстытут
- Жытомірскі інстытут
- Закарпацкі інстытут у г. Ужгарад
- Заходнеданбаскі інстытут у г. Паўлаград
- Каменскі інстытут
- Канатопскі філіял
- Крыварожскі інстытут
- Львоўскі інстытут
- Марыупальскі інстытут
- Нікапальскі інстытут
- Палтаўскі цэнтр дыстанцыйнага навучання
- Прыдунайскія філіял у г. Ізмаіл
- Прыкарпацкі інстытут імя М. Грушэўскага ў г. Трускавец
- Прычарнаморскі інфармацыйны цэнтр у г. Мікалаеў
- Севераданэцкі інстытут
- Харкаўскі інстытут
- Херсонскі інстытут
- Хмяльніцкі інстытут імя Благаслаўлёнага Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны
- Цэнтр дыстанцыйнага навучання ў г. Пакроўск
- Цэнтральнаўкраінскі інстытут у г. Крапіўніцкі
- Цярнопальскі інстытут
- Чаркаскі інстытут
- Чарнавіцкі інстытут
- Чарнігаўскі інстытут
- Ягатынскі інстытут
Іншыя падраздзяленні
правіцьНекаторыя вядомыя выпускнікі
правіць- Уладзімір Гройсман — прэм’ер-міністр Украіны
- Аляксей Ганчарук — прэм’ер-міністр Украіны
- Жан Белянюк — украінскі спартсмен
- Васіль Верасцюк — украінскі спартсмен
- Дзмітрый Манацік — украінскі спявак