Крапыўныцкы

(Пасля перасылкі з Крапіўніцкі)

Крапіўніцкі ці Крапыўны́цкы[2] (укр.: Кропивницький) — горад у цэнтры Украіны, адміністрацыйны цэнтр Кіраваградскай вобласці і Крапыўныцкага раёна (у яго склад не ўваходзіць); прамысловы і культурны цэнтр; вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памошная, аэрапорт.

Горад
Крапыўныцкы
укр.: Кропивницький
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Крапыўныцкі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1754
Плошча
  • 103 км²
Вышыня цэнтра
124 ± 1 м
Насельніцтва
  • 219 676 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
522
Паштовыя індэксы
25000-490
Афіцыйны сайт
Крапыўныцкы на карце Украіны ±
Крапыўныцкы (Украіна)
Крапыўныцкы
Крапыўныцкы (Кіраваградская вобласць)
Крапыўныцкы

Да 1924 г. — Елісаветград, у 1924—1934 гг. — Зіноўеўск, у 1934—1939 гг. — Кірава, да 2016 — Кіраваград.

У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапыўныцкы. Марка Крапіўніцкі — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елісаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль "Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.

Геаграфія

правіць

Крапыўныцкы размешчаны на Прыдняпроўскім ўзвышшы, у даліне і на берагах ракі Інгул (прыток ракі Паўднёвы Буг), пры ўпадзенні ў яе меншых рэк Сугакліі і Біянкі. Плошча населенага пункта — 10,3 тыс. га. Насельніцтва — 222.695 жыхароў (01.01. 2021 года).

Эканоміка

правіць

Эканоміка горада прадстаўлена прадпрыемствамі машынабудавання, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасці. Асноўныя заводы:

  • ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанентаў гідрамашынаў),
  • ААТ «Эльворті» (па-ўкраінску: ВАТ «Ельворті», вытворчасць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы),
  • ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сістэмы абароны і кіравання для атамных электрастанцыяў).

Асвета

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць