Марка Лукіч Крапіўніцкі

(Пасля перасылкі з Марка Крапіўніцкі)

Марка Лукіч Крапіўніцкі (укр.: Марко Лукич Кропивницький; 22 мая 1840, с. Крапіўніцкае, цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобл., Украіна — 21 красавіка 1910) — украінскі драматург, акцёр, рэжысёр; адзін з заснавальнікаў украінскага прафесійнага тэатра.

Марка Крапіўніцкі
укр.: Марко Лукич Кропивницький
Род дзейнасці драматург, драматург, тэатральны акцёр, кампазітар, тэатральны рэжысёр
Дата нараджэння 25 красавіка (7 мая) 1840(1840-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 (21) красавіка 1910(1910-04-21) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Аляксандра Крапіўніцка[d] і Kostiantyn Markovytch Boukotytvh-Kropyvnytsky[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў Бобрынецкае павятовае вучылішча (1856). Выступаў як акцёр-аматар, з 1871 акцёр-прафесіянал, валодаў вялікім акцёрскім тэмпераментам, вобразнай выразнасцю. Арганізатар першай прафесійнай украінскай тэатральнай трупы (1882, разам з М. Старыцкім), якая выступала ў гарадах Расійскай імперыі, у т.л. ў Мінску (1890, 1892, 1893, 1899), Гомелі, Бабруйску (1894).

Творчасць

правіць

Аўтар больш як 40 драматычных твораў. Сярод іх: драмы «Дай сэрцу волю, завядзе ў няволю» (1863), «Памірыліся» (1869), «Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць» (1882), «Алеся» (1891), вадэвілі «Пашыліся ў дурні» (1875), «Па рэвізіі» (1882), у якіх адлюстраваў побыт, норавы парэформеннай украінскай вёскі, беспрасветнасць правінцыяльнай рэчаіснасці. Пашырыў жанравыя межы ўкраінскай драматургіі, узбагаціў яе моўна-стылістычныя сродкі. Перапрацоўваў і інсцэніраваў творы Т. Шаўчэнкі, М. Гогаля, Я. Грабінкі і інш. Пісаў песні, рамансы, вакальныя дуэты, музыку для спектакляў. Аўтар мемуараў.

Повязь з беларускай культурай

правіць

Творы М. Крапіўніцкага мелі вялікую папулярнасць на беларускай сцэне ў пач. ХХ ст. Яго п'есы «Пашыліся ў дурні» і «Па рэвізіі» ставілі Першая беларуская трупа І. Буйніцкага, у 1920-я г. беларускія аматарскія гурткі і прафесійныя тэатры: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Беларускі драматычны гурток у Пецярбургу, трупа У. Галубка, БДТ.

  • Твори. Т. 1—6. Київ, 1958-60.
  • Драматичні твори. Київ, 1990.

Ушанаванне памяці

правіць

У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапіўніцкі.

Беларускія пераклады

правіць
  • Пашыліся ў дурні. СПб., 1910.
  • Па рэвізіі. СПб., 1911.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973.
  • Киричок П. Марко Кропивницький. Київ, 1985.