Уладзімір Мікалаевіч Краж
Уладзімір Мікалаевіч Краж (24 жніўня 1932, Лазава, Харкаўская вобласць, Украіна — 27 сакавіка 2016) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1970), прафесар (1991). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999), член міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics» (1993).
Уладзімір Мікалаевіч Краж | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 2016 (83 гады) |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Харкаўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Р. С. Скаварады (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне, анатомія і фізіялогія чалавека», 1956), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1969).
Працаваў у ДЮСШ г. Палтавы (1957—1958), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1970, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спорту, прафесар, у 1984—1993 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: кінематыка многазвенавых рухальных дзеянняў чалавека; даследаванне пераносу трэніраванасці ў працэсе спартыўнай трэніроўкі; заканамернасці спартыўнай падрыхтоўкі; фізічнае і духоўнае аздараўленне нацыі сродкамі фізічнай культуры і спорту ў антагенезе ва ўмовах постіндустрыяльнага грамадства і ўступлення ў эпоху інфармацыйнага развіцця.
Узнагароды
правіцьГанаровыя граматы ЦК УКП(б), ЦК КП(б) Украіны, ЦК УЛКСМ, ЦК ЛКСМ Украіны (1954), нагрудныя значкі «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (1974), «За отличные успехи в работе» Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі СССР (1985), «За заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту» (1987), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997), «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Республіцы Беларусь» (2007, 2012), медаль «Ветэран працы» (1987) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Исследование динамики переноса тренированности в процессе тренировки : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 734 / В. Н. Кряж. — Москва, 1969.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кряж Владимир Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999. — С. 123.