Уладзімір Самойлавіч Горавіц
Уладзімір Самойлавіч Горавіц (18 верасня (1.10). 1904, Кіеў — 5 лістапада 1989, Нью-Ёрк) — амерыканскі піяніст . Вучыўся ў У. В. Пухальскага, С. Тарноўскага і Ф. М. Блуменфельда ў Кіеўскай кансерваторыі, пасля заканчэння (1921) канцэртаваў у розных гарадах Савецкага Саюза. З 1925 года жыў за мяжой, з 1928 года ў Нью-Ёрку. У 1936-38 і ў 1953-64 не выступаў з-за хваробы і жыў пераважна ў Швейцарыі; шмат запісваўся на грампласцінкі, не канцэртуючы. У 1965 годзе з поспехам аднавіў выступленні. Горавіц — адзін з найбуйнейшых піяністаў свету. Яго гульня адрозніваецца стыхійнай дынамічнасцю, выключнай віртуознасцю. Праславіўся выкананнем канцэртаў — П. І. Чайкоўскага, С. В. Рахманінава, С. С. Пракоф’ева, творамі Ліста і яго віртуозных транскрыпцый, некаторыя з іх (у т. л. «Танец смерці » К. Сен-Санса). Аўтар фартэпіяннай фантазіі на тэмы оперы «Кармэн» Бізэ, шэрагу парафраз і транскрыпцый.
Зноскі
- ↑ Vladimir Horowitz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vladimir Horowitz // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118892509 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 верасня 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 3 мая 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20210104140413/https://www.lib.umd.edu/ipam/great-pianistic-traditions/rubenstein-school/rubinstein-school