Уладзімір Сяргеевіч Маёраў

Уладзімір Сяргеевіч Маёраў (нар. 6 лістапада 1952, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Уладзімір Сяргеевіч Маёраў
Нараджэнне 6 лістапада 1952(1952-11-06) (72 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускую ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, вучоны заатэхнік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў старшым заатэхнікам Гомельскага міжгаспадарчага аб’яднання па вытворчасці свініны. Працаваў інструктарам арганізацыйна-інструктарскага аддзела Гомельскага аблвыканкама, арганізацыйнага аддзела Гомельскага райкама КПБ, аддзела арганізацыйна-партыйнай работы Гомельскага абкама КПБ. Быў старшынёй калектыўна-долевай гаспадаркі «Бабовіцкая» Гомельскага раёна. Займаў пасады першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама, старшыні Гомельскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі