Уладзімір Уладзіміравіч Кулічэнка

Уладзімір Кулічэнка (18 лютага 1960, Мінск, БССР) — беларускі рускамоўны пісьменнік. Піша ў жанрах «навуковая фантастыка» і «проза для дзяцей»[1].

Уладзімір Кулічэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1960(1960-02-18) (61 год)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Гады творчасці з 1979
Жанр фантастыка
Мова твораў руская
Дэбют газ. «Смена» (Ленінград), 1979 г.
Грамадская дзейнасць
Член у
kulichenko.narod.ru/russ…

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра у Мiнску. У 1967 годзе сям’я пераехала ў Маскву па новым месцы службы бацькі, у 1972 годзе — на касмадром Байканур (Казахстан). У 1982 годзе скончыў бібліятэчны факультэт Ленінградскага інстытута культуры[2].

Вайсковую службу праходзіў у мотастралковым палку ў Мурманску[3]. Пасля службы ў войску з 1984 па 1986 год працаваў карэктарам у рэдакцыйна-выдавецкім аддзеле БЕЛНДІНТІ (Беларускі інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі). З 1986 па 1998 год працаваў загадчыкам філіялу (с/к «Раўбічы») у Беларускай рэспубліканскай бібліятэцы па фізічнай культуры і спорту[4].

ТворчасцьПравіць

Пачаў друкавацца ў 1979 годзе ў ленінградскіх газетах (эсэ, літаратурныя замалёўкі, нарысы).

У 1984 годзе ў эфіры Беларускага радыё прагучалі яго першыя казкі для дзяцей. Апроч напісання радыёказак выпусціў таксама шэраг кніг для дзяцей[4]. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў у перыёдыцы. У 1994 годзе выйшла першая кніжная публікацыя — фантастычная аповесць "Катамаран «Уцякач»[2], якую аўтар напісаў яшчэ ў 1986 годзе[3]. У 1998 годзе была апублікавана аповесць-казка «Следства па справе шкляных чалавечкаў». У 2004 годзе у часопісе «Искатель» апублікавана аповесць «Клуб горада N».

З 2007 года з’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі, узначальвае секцыю «Прыгоды і фантастыка». Па выніках творчай дзейнасці ў 2009 годзе вылучаны на сушуканне прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі ў жанры «навуковая фантастыка». З 1 сакавіка 2010 года — старшыня праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі літаратурны фонд»[1].

У 2010 годзе старшыня секцыі «Прыгоды і фантастыка» СПБ Уладзімір Кулічэнка ўзначальваў журы конкурсу маладых літаратараў «Новая беларуская фантастыка», які праводзіў Саюз пісьменнікаў Беларусі з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай фантастычнай літаратуры і адкрыць новых таленавітых аўтараў[5][6].

Уладзімір Кулічэнка — аўтар 15 кніг агульным накладам больш за 70 тысяч асобнікаў. Сярод самых вядомых — «Катамаран „Уцякач“», «Следства па справе шкляных чалавечкаў», «Доктар Васількоў і Уладар ночы», «Мех Каменнай старой»[7].

БібіліяграфіяПравіць

Год Загаловак (па-беларуску) Загаловак (арыгінал) Тлумачэнне
1998 Следства па справе шкляных чалавечкаў Следствие по делу стеклянных человечков аповесць-казка: для мал. шк. ўзросту
2009 Клуб горада N Клуб города N зборнік; раман
2013 Інтэрнэт-хлопчык Интернет-мальчик пазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2013 Інтэрнэт-жаўнер Интернет-солдат пазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2013 Інтэрнэт-шпік Интернет-сыщик пазнавальная аповесць: для мал. і сяр. шк. ўзросту
2014 Салдат Сліўка ў камп’ютарным горадзе Солдат Сливка в компьютерном городе раман
2015 Чароўныя акуляры цётачкі Амаліі Волшебные очки тетушки Амалии фант. аповесць: для сяр. шк. ўзросту
2015 Незвычайнае плаванне капітана Трумбальда Необыкновенное плавание капитана Трумбальда прыгод. аповесць: для сяр. шк. ўзросту
2016 Бронзавы певень Бронзовый петух зборнік аповесцяў для сяр. шк. узросту. — Выд «Беларусь». — 384 стар., іл.
2019 Доктар Васількоў і Ўладар ночы Доктор Васильков и Повелитель ночи фэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 271 стар.
2019 Мех Каменнай старой Мешок Каменной старухи фэнтэзійная аповесць: для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 391 стар.
2019 «Зорны атлас» нябеснай феі «Звёздный атлас» небесной феи фэнтэзійная аповесць (першая частка дылогіі): для сяр. шк. ўзросту. — Выд «Беларусь». — 208 стар.

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Владимир Куличенко (руск.) . Лаборатория Фантастики. Праверана 7 лютага 2015.
  2. 2,0 2,1 Апанасенок В. В детской литературе – недетская конкуренция (руск.) . 7 Дней (23 студзеня 2020). Праверана 19 сакавіка 2020.
  3. 3,0 3,1 Дубінская К. Писатель Владимир Куличенко: «Книга будет жить, детская тем более» (руск.) . Минск-Новости (2 красавіка 2020). Праверана 15 красавіка 2020.
  4. 4,0 4,1 Куличенко, Владимир Владимирович (руск.) . Академик. Праверана 7 лютага 2015.
  5. Алег Грушэцкі Скрозь часы да далёкіх зорак // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 3 кастрычніка 2014. — № 39. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2014.
  6. Зінаіда Дудзюк Таямнічыя пячоры // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 9 студзеня 2015. — В. 4801. — № 1. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015.
  7. Крупенькова В. «Писать просто – непросто». Детский автор Владимир Куличенко – о героях нашего времени, любви подростков к хоррорам и секретах «Гарри Поттера» (руск.) . Знамя юности (2 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2020. Праверана 27 сакавіка 2020.