Уладзімір Уладзіміравіч Ціток
Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (нар. 25 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).
Уладзімір Уладзіміравіч Ціток | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (2002) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981).
З 1983 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 2007 — загадчык лабараторыі. З 2009 года дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі[1].
Узнагароды
правіцьМіждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2015) за цыкл работ і распрацовак «„Бэз Перамогі“ як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму».
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі шматтэставых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых даных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 сартоў раслін, 4 патэнтаў.
Бібліяграфія
правіць- Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Минск, 1991 (в соавт.).
- Генетика, физиология и биохимия льна. Минск, 2010 (в соавт.).
- Современные инструментальные методы анализа льнопродукции. Минск, 2011 (в соавт.).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Уладзімір Уладзіміравіч Ціток у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)