Уладзімір Цеханавецкі
(1826—1900) маршалак шляхты Клімавіцкага павета
Уладзімір Іванавіч Цеханавецкі (польск.: Włodzimierz Ciechanowiecki; пам. 3 верасня 1900, Масальшчына) — дзяржаўны службовец.
Уладзімір Цеханавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1826[1] | ||||||
Смерць |
3 верасня 1900 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Цеханавецкія | ||||||
Бацька | Ян Цеханавецкі[d][1] | ||||||
Маці | Клацільда з Галынскіх[d] | ||||||
Жонка | Людвіка з Войніч-Сянажэнцкіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Яніна з Цеханавецкіх[d][1], Марыя Аліцыя з Цеханавецкіх[d][1], Зыгмунт Цеханавецкі[d][1], Аляксандра Аліцыя з Цеханавецкіх[d][1] і Платон Уладзімеж Цеханавецкі[d][1] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Цеханавецкіх. Нарадзіўся ў сям’і Яна (Івана) Цеханавецкага (1792—1854), клімавіцкага маршалка, і Клацільды з Галынскіх.
Займаў пасаду маршалка шляхты Клімавіцкага павета.
У якасці пасагу ад жонкі атрымаў Масальшчыну.
Пахаваны на Польскіх могілках Магілёва.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Людвікай з Войніч-Сянажэцкіх, дачкой Платона Войніч-Сянажэцкага і Аляксандры з Жукоўскіх. Дзеці:
- Яніна (1866—1916), у шлюбе з Янам Галынскім (1863—1943);
- Зыгмунт (нар каля 1870);
- Платон (каля 1870—1938);
- Марыя (нар. каля 1870), у шлюбе з Аляксандрам Канстанцінам Міхалам Броэль-Плятэрам (нар. 1845);
- Аліця (нар. каля 1870), у шлюбе з Уладзімірам Комарам.
Літаратура
правіць- Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
- ↑ а б в г д е ё ж Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4