Польскія могілкі (Магілёў)
Польскія (Каталіцкія) могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Лазарэнкі. Плошча складае 2,5 га.
Польскія (Каталіцкія) могілкі | |
---|---|
53°54′15″ пн. ш. 30°19′05″ у. д.HGЯO | |
Ахоўны статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д001056 |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Месцазнаходжанне | Магілёў |
Гісторыя | |
Дата закрыцця | 1976 |
Плошча | 2,5 га |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМогілкі былі заснаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, найстарэйшае пахаванне, якое захавалася, датуецца 1810 годам. Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старадаўніх пахаванняў[1]
У 1904 годзе ў цэнтры могілак пабудавана з цэглы капліца-пахавальня Сенажацкіх. Таксама ў пачатку XX ст. на могілках былі ўзведзены неагатычная і неакласіцыстычная капліцы, і капліца-надмагілле Жукоўскіх у неаегіпецкім стылі[2].
У 1950-х гадах на могілках на рэлігійныя святы ў летні перыяд збіраліся католікі Магілёва, якія маліліся каля магіл сваякоў, а потым праводзілі агульныя спевы малітваў і псалмоў. Замест ксяндза кіравала гэтымі спевамі Юлія Дашкевіч са Шклоўскага раёна[3].
Закрытыя для пахаванняў у 1976 годзе[4].
Капліца-пахавальня Сенажацкіх перададзена вернікам і асвячона 25 лістапада 1989 года[2]. Неагатычная капліца ператворана ў грэка-каталіцкую царкву іконы Маці Божай Бялыніцкай.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Аляксандр Жукоўскі (1820—1915) — маршалак шляхты Рагачоўскага павета[5].
- Эмілія з Цеханавецкіх Жукоўская (1828—1881), жонка Эдварда Жукоўскага, уладальніка сядзібы ў Дашкаўцы.
- Уладзімір Цеханавецкі (пам. 1900) — маршалак шляхты Клімавіцкага павета[6].
- Валерый Генрых Камёнка (1767—1840) — апостальскі адміністратар Магілёўскай мітраполіі.
- Васіль Іванавіч Матэвушаў (1915—1974) — беларускі паэт, журналіст.
- Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў (1968—1988) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989).
- Уладзіслаў Сямёнавіч Міляноўскі (1830—1892) — інжынер-архітэктар.
- Аляксей Васілевіч Пысін (1920—1981) — беларускі паэт.
- Міхаіл Фёдаравіч Рабчэўскі (1912—1979) — Герой Савецкага Саюза.
- Яўген Святаполк-Мірскі (1876—1918) — каталіцкі святар.
- Мікалай Ястржэмбскі (1808 — 1874) — інжынер, педагог, гісторык навукі і тэхнікі.
- Леў Мікалаевіч Падзерня (1934—1984) — дырэктар завода «Магілёўліфтмаш»
- Алойзы Войніч-Сенажацкі (1754—1840) — старшыня Магілёўскага галоўнага суда 2-га Дэпартамента.
- Аляксандр Войніч-Сенажацкі (1807—1861) — маршалак дваранства Чавускага павета.
- доктар Эдвард Шнайдэр (памёр у 1895 годзе).
- кс. Павел Падгурскі (пам. 20 красавіка 1897 года) — канонік і дэкан магілёўскі.
- кс. Баляслаў Славінскі (пам. 1894).
- Даніэль Маура (пам. 1850) — капітан драгунскага палка з Казані.
-
Магіла Уладзіміра Цеханавецкага
-
Пахаванні Жукоўскіх
-
Магіла Даніэля Маура
-
Грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай
-
Неакласіцыстычная капліца (сучасны выгляд)
Зноскі
- ↑ Некропаль у Магілёве фактычна з’яўляееца музеем пад адкрытым небам.
- ↑ а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- ↑ Беларусы: у 13 т. Том 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі / рэдкал.: М. Ф. Піліпенка [і інш.] ; НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн.: Бел. навука 2007. — 514 с.
- ↑ Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Старонка на сайце Польскіх могілак
- ↑ на помніку — «маршалак шляхты Магілёўскай губерні», відаць, памылкова.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Польскія могілкі (Магілёў)
- Галерэя помнікаў
- Польскія могілкі (Магілёў) на сайце Radzima.org
- Польскія могілкі (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)