Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў

Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў (11 красавіка 1968, Магілёў — 8 студзеня 1988, Афганістан) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989), гвардыі радавы 9-й парашутна-дэсантнай роты 345-га гвардзейскага асобнага парашутна-дэсантнага палка 40-й арміі, Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане, які загінуў у баі на «вышыні 3234» ў правінцыі Хост, у ходзе вайсковай аперацыі «Магістраль»  (руск.).

Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў
Дата нараджэння 11 красавіка 1968(1968-04-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1988(1988-01-08) (19 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Паветрана-дэсантныя войскі
Гады службы 19861988
Званне радавы
Часць 345-ы гвардзейскі асобны парашутна-дзясантны полк
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 красавіка 1968 года ў Магілёве ў сям’і рабочага. Беларус.

У 1985 годзе скончыў 10 класаў магілёўскай сярэдняй школы № 28, у 1986 годзе — СПТВ № 1. Працаваў трактарыстам у саўгасе «Дняпроўскі» Магілёўскай вобласці. У 17 гадоў ажаніўся. Праз год нарадзілася дачка. Нягледзячы на магчымасць адмовіцца ад службы ў арміі, сам пагадзіўся ляцець у Афганістан.

У Савецкай Арміі з кастрычніка 1986 года. У складзе 40-й арміі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан з красавіка 1987 года. Удзельнічаў у шасці баявых аперацыях.

 
Магіла на Польскіх могілках Магілёва

Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве. На магіле героя усталяваны помнік з бронзавым бюстам.

Подзвіг і званне Герой Савецкага Саюза правіць

«Кулямётчык 9-й парашутна-дэсантнай роты 345-га гвардзейскага асобнага парашутна-дэсантнага палка гвардыі радавы Мельнікаў а. А. асабліва вызначыўся 7 і 8 студзеня 1988 года ў баях за вышыню 3234  (руск.) з перавышаючымі сіламі праціўніка. Прыцэльным агнём з частай зменай пазіцый Андрэю Мельнікаву доўгі час ўдавалася адбіваць шматлікія атакі ворага. Калі ў Андрэя скончыўся боекамплект, ён дабраўся да суседняга сховішча за новымі боепрыпасамі, але ўпаў дагары, паспеўшы толькі сказаць: „Боепрыпасы, усё…“. Калі з мёртвага героя знялі бронекамізэльку, то не паверылі, як ён заставаўся жывым столькі часу. Мяркуючы па раненнях, Андрэй мусіў быў памерці яшчэ некалькі гадзін таму. Пласціны бронекамізэлькі былі ўціснуты ў яго цела ад выбуховых хваляў».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 чэрвеня 1988 года — «За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў рэспубліцы Афганістан гвардыі радавому Мельнікаву Андрэю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза».

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • У музеі вайсковай часткі экспануецца кулямёт героя.
  • Сярэдняя школа № 28 горада Магілёва названа імем Героя Савецкага Саюза А. А. Мельнікава.

У кампьютарнай гульні правіць

У гульні «Праўда пра дзевятую роту  (руск.)» Мельнікаву, прысвечана місія «Начны бой 22-00». У ёй, гуляючы за Мельнікава, задача гульца ўважліва назіраць за ворагам, своечасова заўважаць і знішчаць групы духаў, якія спрабуюць пракрасціся да пазіцыяў.

Спасылкі правіць

Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў на сайце «Героі краіны»