Сярэдняя школа
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучання прафесіі) сярэднюю (10 — 12 класаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучання: пачатковую (у Беларусі 1 — 4 класы), базавую (5 — 9 кл.) і старэйшую (10 — 11 кл.). Можа быць пачатковай (навучанне толькі ў класах пачатковай ступені), няпоўнай (навучанне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэнні 9 класаў выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыі, па заканчэнні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.

У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі класамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведванне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але не ўсюды: да прыкладу, у Гаіці абавязкова толькі пачатковае навучанне[1].
Сярэднія школы ў свецеПравіць
Краіна | Класы ці ўзрост вучняў | Нататкі |
---|---|---|
Аўстралія | адсутнічае[2] | акрамя Паўночнай тэрыторыі, дзе сярэдняй школай завуцца 7—9 гады навучання[3] |
Арменія | 5—9 класы[4] | |
Беліз | 9—12 класы[5] | |
Бенін | адсутнічае | пасля пачатковай школы дзеці пераходзяць у ніжэйшую старэйшую школу[6] |
Бутан | 7—10 класы | 7—10 класы ў сярэдніх школах, або 7—8 класы ў ніжэйшых сярэдніх школах і 9—10 класы ў сярэдніх школах[7] Пасля 8, 9 і 10 класа школьнікі здаюць дзяржаўныя іспыты |
Гаіці | 10—13 класы[1] | |
Грузія | 10—12 класы[8] | |
ЗША | 6—9 ці 7—9[9] | |
Іарданія | 12—16 гадоў[10] | |
Ізраіль | 6—9 класы[11] | |
Індыя | 1—8 класы | CBSE[en] вызначае сярэднюю школу як установы пачатковай (1—5 класы) і вышэйшай пачатковай адукацыі (5—8 класы)[12], аднак кожны штат вызначае ўласныя стандарты, і яны могуць адрознівацца ад рашэнняў цэнтральнага кіравання[12]. У некаторых установах сярэднімі школамі завуць тыя школы, дзе вучацца з 5 па 10 клас[12]. |
Іран | 15—17 гадоў[13] | не абавязкова |
Канада | 9—12 класы[14] | |
Рэспубліка Кіпр | 12—18 гадоў[15] | |
Кітай | 12—17 гадоў[16] | |
Кувейт | 10—12 класы[17] | |
Кыргызстан | 5—11 класы | 5—9 клас — ніжэйшая сярэдняя школа і 10—11 — вышэйшая сярэдняя школа ці тэхнікум[18] |
Лаос | 6—12 класы[19] | 6—9 класы ніжэйшай сярэдняй школы і 10—12 класы вышэйшай сярэдняй школы |
Ліван | 10—12 класы[20] | |
Літва | 5—12 класы | 5—10 класы завуцца «ніжэйшай сярэдняй школай»[21], а 11—12 — «вышэйшай сярэдняй школай». У вышэйшай сярэдняй школе вучні займаюцца па індывідуальных планах[22]. |
Мадагаскар | 6—9 класы[23] | |
М’янма | 10—15 гадоў[24] | |
Новая Зеландыя | 9—13 класы[25] | |
Палесціна | адсутнічае | змяшана з пачатковым[26] |
Паўночная Карэя | 14—16 гадоў[27] | |
Паўднёвая Карэя | 7—9 класы[28] | |
Польшча | 7—12 ці 7—13 класы[29] | |
Расія | 5—9 класы[30] | |
Сінгапур | 7—10[31] | |
Сьера-Леонэ | 7—9 класы[32] | |
Танзанія | 1—4 класы[33] | 8—11 год навучання |
Украіна | 5—9 клас[34] | |
Францыя | 6—3 класы[35] | 6—9 гады навучання |
Японія | 14—16 гадоў[36] |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 WISE Haiti workshop Education in Haiti an overview of trends , issues and plans(англ.) (16 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Australian School Systems . Australianexplorer. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2012. Праверана 12 ліпеня 2010.
- ↑ Programs for international students (недаступная спасылка). Department of Education and Training. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 12 ліпеня 2010.
- ↑ Сістэма адукацыі Арменіі
- ↑ Бібліятэка Кангрэса Belize School System(англ.) (16 мая 1992). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ THE EDUCATIONAL SYSTEM OF BENIN REPUBLIC Архівавана 27 ліпеня 2008.. Embassy of the United States, Cotonou, Benin
- ↑ ЮНЭСКА National report on the development of education(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
- ↑ ФГБНУ «Главэкспертцентр» Сістэма адукацыі Грузіі(руск.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
- ↑ Philip J. Cook Robert MacCoun Clara Muschkin Jacob Vigdor Should Sixth Grade be in Elementary or Middle School? An Analysis of Grade Configuration and Student Behavior(англ.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ ЮНЭСКА Jordan Page 1 of 7 Education statistics: Jordan(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
- ↑ Кнесет [http://www.knesset.gov.il/mmm/data/pdf/m02611.pdf חטיבות-הביניים ומקומן במבנה החינוך העל-יסודי במערכת החינוך](іўрыт) . Праверана 19 снежня 2013.
- ↑ 12,0 12,1 12,2 Amaidi Indian Education System (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 5 мая 2012.
- ↑ Study in Iran :: Iran Educational System
- ↑ Міністэрства адукацыі, Антарыа [www.edu.gov.on.ca/eng/educationFacts.html Education Facts](англ.) . Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Ministry of Education and Culture Structure of the Education System of Cyprus (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2015. Праверана 11 мая 2013.
- ↑ ЮНЭСКА Education statistics: China(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.
- ↑ Ministry of Education.Education Indicators in the State of Kuwait 2004-2005 report.
- ↑ Kyrgyzstan country profile. Бібліятэка Кангрэса Federal Research Division[en]
- ↑ p7, World Data On Education World Data On Education . ЮНЭСКА. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 9 лютага 2012.
- ↑ Skaf, Antoine and Zeina Habib (2008) "Lebanon" In Ina V.S. Mullis, Michael O. Martin, Joh F. Olson, Dbra R. Berger, Dana Milne, and Gabrielle M. Stanco ed., TIMSS 2007 Encyclopedia: A Guide to Mathematics and Science Education Around the World, Volume 2, Boston: TIMSS & PIRLS International Study Center . Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013.
- ↑ Міністэрства адукацыі і навукі Літвы Lower secondary education(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Міністэрства адукацыі і навукі Літвы Upper secondary education(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Metz, Helen Chapin Library of Congress Country Studies: Madagascar (Education) (1994). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2011. Праверана February 1, 2011.
- ↑ ЮНЭСКА Myanmar Page 1 of 7 Education statistics: Myanmar(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Ministry of Education Wellington 2013 Roll Return Guidelines(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ The World Bank Group Middle East and North Africa Human Development Group West Bank and Gaza EDUCATION SECTOR ANALYSIS(англ.) (7 верасня 2006). — «The preponderance of combined basic and sec ondary schools makes it difficult to estimate unit costs for primary and secondary education separately.» Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ 북한 교육제도 개혁, 12년제 의무교육 실시 — 데일리투머로우 Архівавана 22 лютага 2013.. Goodnewspress.net (2012-09-25). Retrieved on 2013-07-12.
- ↑ Ministry of Education Science & Technology Education System (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 5 мая 2012.
- ↑ BIURO UZNAWALNOSCI WYKSZTALCENIA I WYMIANY MIEDZYNARODOWEJ POLISH SYSTEM OF EDUCATION(польск.) . Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2009. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Пастанова Ўрады Расійскай Федэрацыі ад 23 сакавіка 2001 г. № 224
- ↑ Associate Professor Goh Chor Boon and Professor S. Gopinathan The Development of Education in Singapore since 1965 . Nanyang Technological University, Singapore. Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Government of Sierra Leone (2004) ((недаступная спасылка)). The Education Act 2004. Sierra Leone: Sierra Leone Encyclopedia. p. 4. http://www.daco-sl.org/encyclopedia/4_strat/4_3/GosL_Act03_Education.pdf. Retrieved on 2008-06-25.
- ↑ Basic Education Statistics in Tanzania: 2006-2010, Tanzania Ministry of Education and Vocational Training, June 2010, page iv Архівавана 10 мая 2012.
- ↑ Міністерство освіти і навукі України Загальна середня освіта(укр.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 27 жніўня 2013.
- ↑ Les niveaux et les etablissements d'enseignement Архівавана 4 кастрычніка 2006.
- ↑ Міністэрства адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій The Middle School System as Provided for in the Education System Order(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013. Праверана 26 жніўня 2013.