Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай (Магілёў)

Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай — грэка-каталіцкі храм на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана як капліца ў пачатку XX ст. з цэглы[1]. У наш час перададзена грэка-каталіцкай абшчыне, асвячона 15 жніўня 1996 года[2]. Помнік архітэктуры неаготыкі[1].

Славутасць
Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай
53°54′17″ пн. ш. 30°19′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неаготыка
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць
 
Галоўны фасад
 
Бакавы фасад

Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад пакатым 2-схільным дахам. Фасад завершаны 2-гранным шчытом, вылучаны па цэнтры стральчатым уваходным парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі з пінакляні. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі з рэльефнымі крыжамі. Будынак апяразаны карнізам з сухарыкамі[1].

Зноскі

  1. а б в Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь : манаграфія Архівавана 21 снежня 2019. / І. А. Пушкін [і інш.]. — Магілёў : МДУХ, 2015. — 336 с. ISBN 978-985-6985-42-6.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць