Польскія могілкі (Магілёў)

(Пасля перасылкі з Каталіцкія могілкі (Магілёў))

Польскія (Каталіцкія) могілкі — могілкі ў Магілёве, размешчаныя па вуліцы Лазарэнкі. Плошча складае 2,5 га.

Польскія (Каталіцкія) могілкі
53°54′15″ пн. ш. 30°19′05″ у. д.HGЯO
Ахоўны статусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д001056шыфр 513Д001056 
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
МесцазнаходжаннеМагілёў 
Гісторыя
Дата закрыцця1976 
Плошча2,5 га
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Каталіцкія могілкі на плане горада 1835 года.

Могілкі былі заснаваны на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў, найстарэйшае пахаванне, якое захавалася, датуецца 1810 годам. Паводле перапісу 1997 года, на могілках налічваецца каля 250 старадаўніх пахаванняў[1]

У 1904 годзе ў цэнтры могілак пабудавана з цэглы капліца-пахавальня Сенажацкіх. Таксама ў пачатку XX ст. на могілках былі ўзведзены неагатычная і неакласіцыстычная капліцы, і капліца-надмагілле Жукоўскіх у неаегіпецкім стылі[2].

У 1950-х гадах на могілках на рэлігійныя святы ў летні перыяд збіраліся католікі Магілёва, якія маліліся каля магіл сваякоў, а потым праводзілі агульныя спевы малітваў і псалмоў. Замест ксяндза кіравала гэтымі спевамі Юлія Дашкевіч са Шклоўскага раёна[3].

Закрытыя для пахаванняў у 1976 годзе[4].

Капліца-пахавальня Сенажацкіх перададзена вернікам і асвячона 25 лістапада 1989 года[2]. Неагатычная капліца ператворана ў грэка-каталіцкую царкву іконы Маці Божай Бялыніцкай.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

правіць
 
Магіла паэта Аляксея Пысіна


Зноскі

  1. Некропаль у Магілёве фактычна з’яўляееца музеем пад адкрытым небам.
  2. а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  3. Беларусы: у 13 т. Том 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі / рэдкал.: М. Ф. Піліпенка [і інш.] ; НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн.: Бел. навука 2007. — 514 с.
  4. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  5. Старонка на сайце Польскіх могілак
  6. на помніку — «маршалак шляхты Магілёўскай губерні», відаць, памылкова.

Спасылкі

правіць