Уладзімір Якаўлевіч Саханько

Уладзімір Якаўлевіч Саханько (нар. 27 чэрвеня 1946, Магілёў) — беларускі палітык.

Уладзімір Якаўлевіч Саханько
Нараджэнне 27 чэрвеня 1946(1946-06-27) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працаваў вучнем слесара, слесарам па рамонту рухомага саставу Магілёўскага паравознага дэпо. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў слесарам-мантажнікам, слесарам-зборшчыкам, майстрам Магілёўскага завода «Строммашына», майстрам, старшым майстрам, начальнікам участка, начальнікам вытворчага дыспетчарскага бюро, намеснікам начальніка цэха, начальнікам цэха, намеснікам начальніка, начальнікам вытворчасці лябёдак Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода, намеснікам дырэктара Магілёўскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання «Магілёўсельмаш» (Магілёўскага завода транспартнага машынабудавання «Магілёўтрансмаш»), галоўным інжынерам — першым намеснікам дырэктара, намеснікам генеральнага дырэктара Магілёўскага завода «Магілёўтрансмаш».

Быў генеральным дырэктарам рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі завод „Строммашына“».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

Узнагароды правіць

Удастоены ганаровага звання «Чалавек года» (2000 г.). Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі