Уладзімір Яўгенавіч Уранюк

Уладзімір Яўгенавіч Уранюк (нар. 16.05.1940, г. Мінск) — беларускі арганізатар аховы здароўя. Заслужаны работнік аховы здароўя БССР (1990)[2].

Уладзімір Яўгенавіч Уранюк
Дата нараджэння 16 мая 1940(1940-05-16)[1] (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1968). Галоўны ўрач санаторыя «Лахва» (1968—1976), Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы (1976—1991). Начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама (1991—2000), намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з 2000 года[2].

Зноскі