Уладзімір і Рагнеда (Ласенка)
Уладзімір і Рагнеда — гістарычнае палатно Антона Ласенкі, захоўваецца ў калекцыі Дзяржаўнага Рускага музея[1].
| ||
Антон Паўлавіч Ласенка | ||
Уладзімір і Рагнеда. 1770 | ||
Матэрыял | алейныя фарбы і палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Дзяржаўны Рускі музей | ||
(інв. Ж-4975) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Уладзімір і Рагнеда» — першае палатно на тэму гісторыі Русі сярод заявак на званне акадэміка, да гэтага заяўкі былі творы на грэчаскія і рымскія гістарычныя сюжэты, скандынаўскія міфы або паводле паданняў антычнасці і сярэднявечнай Еўропы.
Гісторыя
правіцьКарціна створана Ласенкам як заяўка на атрыманне звання акадэміка.
Праграма на званне акадэміка: «Владимир, утвердясь на новгородском владении, посылает к полоцкому князю Роговльду, чтобы ему отдал дочь свою Рогнеду в супружество; гордым ответом Рогнеды раздраженный Владимир подвигнул все свои силы, столичный полоцкий город взял силою, Роговольда с двумя сынами лишив жизни, с высокосмысленною Рогнедою неволею сочетался». |
Антон Ласенка атрымаў званне акадэміка і пасаду ад’ютант-прафесара.
Сюжэт карціны адносіцца да X стагоддзя. Дачка полацкага князя Рагвалода Рагнеда адхіліла сватанне наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча. Тады Уладзімір каля 980 года захапіў Полацк, забіў бацькоў і двух братоў Рагнеды, а яе сілай узяў у жонкі. На карціне Антон Ласенка паказаў момант, калі, убачыўшы адчай і гора Рагнеды, збянтэжаны князь спрабуе яе суцешыць[2].
Гістарычнасць карціны
правіцьКарціна не прэтэндуе на рэалістычнасць — яе змест мае ўмоўны характар. Кампазіцыя і дэкарацыі нагадваюць тэатральную сцэну, жэсты і міміка таксама падкрэслена тэатральныя, патэтычныя. Не выпадкова галоўнага героя мастак напісаў са свайго сучасніка, вядомага трагічнага акцёра Івана Дзмітрыеўскага[1].
Апісанне
правіцьКарціна з’яўляецца некалькі наіўнай і меладраматычнай, але ўпершыню прадставіла рускую старажытнасць наглядна, на прынятай у той час мастацкай мове.
Мастак не толькі стаў заснавальнікам расійскага гістарычнага жывапісу, але і адным з першых захаваў на палатне пачуцці і страсці сваіх герояў. Тым часам унутраныя перажыванні было прынята перадаваць у літаратуры, у тэатры. У выяўленчым мастацтве дэманстравалі парадныя партрэты або абстрагаваныя, ідэальныя вобразы[1].
Касцюм Уладзіміра складаецца з доўгай ніжняй тунікі з вузкімі рукавамі да запясця, якая пашыта з залататканай візантыйскай парчы і падпяразана шэрым шаўковым поясам, і нешырокіх аксамітных чырвоных нагавіц, калашыны якіх запраўлены ў чырвоныя саф’янавыя боты. Каўнер тунікі ўпрыгожаны нашытымі каралямі з каштоўнага камення. Вышыўкай і каштоўнымі камянямі абшыты таксама канцы рукавоў тунікі. Зверху апрануты плашч-апашань з чырвонага аксаміту, падшыты і аблямаваны футрам гарнастая . На галаве маладога князя з такога ж аксаміту высокая шапка з гарнастаевай апухай, якая аздоблена залатымі трохкутнікамі і плюмажам пышных пёраў[2].
Нягледзячы на асобныя гістарычныя недакладнасці (княжацкая шапка звычайна мела паўсферычны верх і не мела плюмажа з пёраў, а боты ў тыя часы былі па вышыні толькі да паловы галёнкі), агульны ўсходневізантыйскі характар параднага княжацкага касцюма Старажытнай Русі і яго канструкцыйныя асаблівасці заўважаны і перададзены мастаком, у той час як адзенне суправаджаючых Уладзіміра асоб і маладой служанкі Рагнеды, несумненна, больш позняга часу[2].
Зноскі
- ↑ а б в Владимир и Рогнеда (руск.)
- ↑ а б в Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Літаратура
правіць- Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5